Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Эпштэйн Шахно (Аляксандр Барысавіч)

Шахно Эпштэйн (10 снежня 1883 г., мястэчка Іўе Ашмянскага ўезду Віленскай губерніі  27 ліпеня 1945 г., Масква)  вядомы яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуравед.

Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, нашчадак вядомых равінаў. Да 16 гадоў вучыўся ў прыватных выкладчыкаў і ў іешыве, добра ведаў яўрэйскую і рускую літаратуру. Праявіўшы здольнасці да малявання, паехаў вучыцца жывапісу ў Варшаву, дзе ў 1903 годзе ўступіў у Бунд (яўрэйская сацыялістычная партыя). Выступаў за нацыянальна-культурную аўтаномію для ўсходнееўрапейскага габрэйства, стварэнне свецкай сістэмы асветы.

У 1905 годзе за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях быў арыштаваны, пасля вызвалення па амністыі пераехаў у Вільню і пачаў працаваць журналістам: спачатку  у рускай газеце, затым перайшоў да публіцыстыкі на ідыш у бундаўскай газеце “Фолксцайтунг”. У 1906 годзе падчас выбараў у 2-ю Дзяржаўную думу вёў агітацыю за Бунд ў Гродзенскай губерніі, ізноў быў арыштаваны і высланы на 2 гады ў Валагодскую губернію, адкуль збег за мяжу.

Удзельнікі мітынгу прадстаўнікоў яўрэйскага народа падпісваюць заклік да братоў яўрэяў ва ўсім свеце.
У 1-радзе (злева направа): С.Маршак, П.Маркіш, Д.Бергельсон, С.Міхаэлс, Б.Іофан, І.Эрэнбург.
У 2-м радзе: Я.Фліер, Д.Ойстрах, І.Нусінаў, Я.Зак, В.Зускін, А.Тышлер і Ш.Эпштэйн.
Фота Ф. Кіслова і Г. Шырокава (ТАСС).

З канца 1909 года Шахно Эпштэйн знаходзіцца ў ЗША, дзе стаў сакратаром Цэнтральнага савета Бунда, адным з заснавальнікаў Яўрэйскай сацыялістычнай федэрацыі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Эпштейн прыехаў на Украіну, працаваў у кіеўскай “Фолксцайтунг”, быў сурэдактарам ​​адэскіх “Известий”. Пры расколе Бунда ў 1919 годзе ён увайшоў у Камуністычны Бунд (Комфарбанд), а ў жніўні таго ж года  у кампартыю Украіны. Пасля захопу Адэсы дзянікінцамі летам 1919 года Эпштейн працаваў у Беларусі, дзе рэдагаваў газету “Дер Штерн” і віцебскія “Известия”.

У 1921 годзе Эпштейн (верагодна, па заданні Камінтэрна) зноў пераязджае ў ЗША. Пад псеўданімам Іосіф Барсан рэдагаваў нью-ёркскі штотыднёвік “Дер эмес”, садзейнічаў далучэнню левага крыла Яўрэйскай сацыялістычнай асацыяцыі (ЯСА) да Працоўнай (камуністычнай) партыі ЗША. Пасля расколу ЯСА з 1922 г. разам з М. Ольгіным стаў сурэдактарам ​​газеты “Фрайхайт” – органа яўрэйскага аддзялення партыі.

Група яўрэйскіх літаратараў. У 1-радзе (злева направа): Лейб Квітко,
Дэр Ністэр, Шахно Эпштэйн, Перац Маркіш.
У 2-м радзе: Абрам Коган, Фельдман, Мэір Даніэль. Кіеў, 1927 г.

Пасля вяртання ў Савецкі Саюз у 1929 годзе Эпштейн быў прызначаны галоўным рэдактарам харкаўскага штомесячнага літаратурнага часопіса “Ди ройте велт” (“Красный мир”). З сярэдзіны 1930-х гадоў Эпштейн супрацоўнічаў у яўрэйскім друку ў Маскве.

Акрамя ўсяго іншага, яго сур’ёзна непакоіла развіццё антысемітызму на антыгітлераўскім баку фронту. Ён прапаноўваў склікаць міжнародную канферэнцыю з нагоды антысемітызму ў славянскіх краінах.

24 жніўня 1941 г. Эпштейн выступіў на арганізаваным савецкімі ўладамі антыфашысцкім мітынгу прадстаўнікоў яўрэйскага народа.

У 1942-1945 гадах Шахно Эпштэйн  адказны сакратар Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. Ён стаў і адказным рэдактарам друкаванага органа камітэта  газеты “Эйникайт” і вёў яе да самай смерці 27 ліпеня 1945 года.

Эпштейн  аўтар шэрагу кніг на ідыш. Спачатку выступіў як літаратуразнаўца (крытыка-біяграфічны нарыс “Кнут Гамсун” (1912 г.), даследаванне “И. Л. Перец как социальный писатель” (1916 г.), “В стране социальной революции” (т. 1 – 1928, т. 2 – 1929) і іншыя працы). В 1921 г. была выдана пьеса Эпштэйна “Фрилингс-тойт” (“Весенняя смерть”). Займаўся перакладамі на ідыш рускіх і польскіх драматычных твораў.

 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Знаменитые евреи Ивьевщины // Проект «Административный регион Беларуси — организация соотечественников за рубежом» / [Ивьевский районный исполнительный комитет, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи]. — Ивье. — 2015. — С. 17—19.

  • Шахно Эпштэйн // Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — С. 289—290.
  • Эпштейн Шахно // Электронная еврейская энциклопедия. — Режим доступа: https://eleven.co.il/jewish-literature/in-yiddish/15101/

Эпштэйн Шахно (Аляксандр Барысавіч)

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна