Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Мікуліч Ларыса Емяльянаўна

Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (1 мая 1956 г., в.Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – артыстка, вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі ў намінацыі “Лепшая жаночая роля” за спектакль “Пікавая дама” (2012 г.).

Скончыла Юрацішкоўскую базавую школу, затым паступіла на тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча. Скончыла Мінскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў Магілёўскім тэатры лялек.

У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. У 2010 годзе атрымала Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Хрустальны анёл” – “За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек”.

Мікуліч Л.Е. з’яўляецца лаўрэатам і ўдзельнікам міжнародных фестываляў.

З рэпертуара Л.Мікуліч:

“Трагедия о Макбете” У.Шэкспір – Ледзі Макбет, Геката;

“Паляванне на зубра” А.Жугжда – Камерыстка, Кабета, Каралева Бона

“Царевна-лягушка” Н.Гернет – Каралева, Баба-Яга і інш.

“Сон в летнюю ночь” У.Шэкспіра – Тытанія, Іпаліта;

“Чай на двоих” А.Жугжда – Яна;

“Поэма без слов” Я.Купала – Чорны, Фокуснік;

“Красавица и Чудовище” А.Жугжда – Чорная Дама;

“Морозко” М.Шурынава – Пашанька;

“Красная Шапочка” П.Кандрусевіч и А.Жугжда – Кладіна;

“Волшебное кольцо” А.Жугжда – Царэўна Аграфена, Цётка з акардэонам;

“Зимняя сказка” У.Шэкспір – Герміёна;

“Королева Снегов” А.Жугжда – Бабуля, Анёл;

“Кошкин дом” С.Маршак – Каза;

“Подлинная история Дюймовочки” А.Жугжда – Марта, Мыш, Жаба;

“Пиковая дама” А. Пушкін, П.Чайкоўскі – Дама, Графіня Ганна Фядотаўна С-кая, Фон Мек Надзея Філарэтаўна, Лізавета Іванаўна.

   

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Радасць творцы Ларысы Мікуліч // Врублеўскі В. Гісторыя школы і анамастыка. — Мінск, 2011. — С. 98—101.

  • Микулич, Л. Куклы – часть моей жизни : [беседа с актрисой Гродненского областного театра кукол Ларисой Микулич] / запис. О. Сиводедова // Твой город Гродно. — 2016. — № 7. — С. 28—29. — Режим доступа: http://ivie-lib.by/media/file/binary/2018/2/21/180181162381/mikulich-_pdf.pdf?srv=cms

Мікуліч Ларыса Емяльянаўна

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна