Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Скарабагатая Ядвіга Эдуардаўна

Скарабагатая Ядвіга Эдуардаўна (10.06.1968 г., в.Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – пераможца і неаднаразовы прызёр Параалімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Узнагарождана медалём “За працоўныя заслугі” і Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе Ядвіга Скарабагатая была сцяганосцам зборнай каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы.

Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і. Бацька і маці працавалі на ферме, у іх было 10 дзяцей. У сувязі з  праблемамі  са зрокам, бацькі былі вымушаны аддаць Ядвігу ў Правамастоўскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. У школе дзяўчынка стала займацца спортам: спачатку лёгкай атлетыкай, потым лыжным спортам. Там, у школе, сустрэла свайго будучага мужа. У дарослым узросце яны разам пераехалі ў Гродна, дзе працавалі на на заводзе “Фільтр” аб’яднання “БелТІЗ” і працягвалі займацца спортам.

Ядвіга Эдуардаўна паспрабавала атрымаць вышэйшую адукацыю: паступіла ў сельскагаспадарчы інстытут. Неўзабаве зразумела, што гэта не яе, і стала ўжо прафесійна трэніравацца.

Першая замежная камандзіроўка Ядвігі была ў Польшчу. Яна ўвайшла ў зборную каманду Гродзенскай вобласці ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Там і пачаліся яе першыя перамогі.
Яе Паралімпійскі дэбют адбыўся яшчэ ў Атланце ў 1996 годзе, дзе яна заваявала “бронзу” ў кіданні дзіды. А праз два гады, на першых зімовых Гульнях для беларускіх спартсменаў у Нагана (1998 г.), засталася без узнагароды, але тым не менш, у далейшым вырашыла спецыялізавацца менавіта ў лыжных гонках.

Дасягненні:

Бронзавы медаль / Легкая атлетыка (кіданне дзіды) / Х летнія Гульні (Атланта, 1996).

Залаты медаль / Лыжныя гонкі (класіка 5 км; канёк 10 км) / VIII зімовыя Гульні  (Солт-Лэйк-Сіці, 2002).

Сярэбраны  медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5 км) / IX зімовыя  Гульні (Турын, 2006).

Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (10 км).

Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5км) / X зімовыя Гульні (Ванкувер, 2010).

Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (класіка 15 км) / XI зімовыя  Гульні (Сочы, 2014).

   

Акрамя лыжных гонак, Ядвіга Скарабагатая выступае яшчэ і ў біятлоне, у адным са сваіх інтэрв’ю спартсменка расказала, як людзі з парушэннямі зроку спаборнічаюць на агнявых рубяжах. “Страляем на гук. На агнявым рубяжы надзяваеш навушнікі і ўважліва слухаеш. Калі гук найбольш тонкі – ціснеш на курок. Адгадаў – значыць, трапіў у мэту. Не – паехаў на штрафныя кругі”. Ядвіга выступае па паралімпійскім нарматывам ў класе В2, дзе спаборнічаюць тыя, хто бачыць у радыусе прыкладна 2 метраў (звычайны зрок дазваляе бачыць на адлегласці 60 м).

У 2017 годзе пабачыла свет кніга гродзенскай пісьменніцы Ірыны Фамянковай “Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой”. У цэнтры дакументальнай аповесці – паэтапнае апісанне жыцця і спартыўнай біяграфіі Я. Скарабагатай. Выданне праілюстравана каляровымі здымкамі з асабістага архіву чэмпіёнкі.

8 кастрычніка 2022 г. Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая наведала Іўеўскую раённую бібліятэку. У межах бібліятэчнага праекта “Культурны мост” была арганізавана сустрэча “самай тытулаванай паралімпійскай чэмпіёнкі краіны” з іўеўчанамі. Жыццё і спартыўныя дасягненні Я.Скарабагатай – прыклад таго, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (інвалід па зроку) можа дабіцца поспеху ў жыцці. Чалавек з бязмежнай сілай духу і верай у перамогу.

Знакамітая зямлячка падарыла Іўеўскай раённай бібліятэцы сярэбраны медаль (Паралімпійскія гульні 2006 г., Турын).



Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Веселуха, Е. Сильная женщина с добрым сердцем / Екатерина Веселуха ; фото Михаила Исаченко // Гродзенская праўда. — 2018. — 11 красавіка. — С. 10.
  • Гузень, Е. Силой духа богатая / Е. Гузень // Гродзенская праўда. — 2014. — 9 красавіка. — С. 6.

  • Королёв, Н. Погоня за мечтой / Николай Королёв // Гродзенская праўда. —  2003. — 16 кастрычніка. — C. 7.

  • Скоробогатая (Чипирукова) Ядвига Эдуардовна / сост. : Ю.И. Косицкий, Л.В. Мальцева, М.А. Комарова ; ред. кол. В.В. Кравцов [и др.] ; фото // Гродненщина в лицах : библиографический справочник. —  Минск : Белтаможсервис, 2018. — С. 194.
  • Скоробогатая, Я. Беги, Ядя, беги / Я. Скоробогатая // Обозреватель. — 2006. — 31 марта. — С. 12.

  • Скоробогатая, Я. “Стреляю на звук!”: беседа с гродненской паралимпийкой Ядвигой Скоробогатой / записал Сергей Гаврицкий, фото // Гродзенская праўда. —  2009. — 25 сакавіка. — C. 4.

  • Скоробогатая, Я. “Считаю только золото” / Я. Скоробогатая // Перспектива (Гродненский район). — 2009. — 15 апреля. — С. 27.

  • Суходольский, С. Богата на медали / Сергей Суходольский : фото // Гродзенская праўда. — 2014. — 12 сакавіка. — С. 2.

  • Фоменкова, И. В. Встречный ветер : документальная повесть [о Ядвиге Скоробогатой] / Ирина Фоменкова. — Гродно : Гродненская типография, 2017. — 79, [7] с., [8] л. ил. — (Звезды гродненского спорта).
  • Шудейко, Н. На пределе возможного: [белорусские спортсмены завоевали на Паралимпийских играх в Сочи 3 бронзовые медали. Что сдерживает развитие инваспорта] / Николай Шудейко // Беларусь сегодня. —  2014. — 27 сакавіка (№ 56). — С. 15.

Відэаматэрыялы:  

 

 

Скарабагатая Ядвіга Эдуардаўна

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна