Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Валько Іван Іосіфавіч

Валько Іван Іосіфавіч (04.12.1927, в.Морына, Польшча (цяпер Гродзенская вобл., Рэспубліка Беларусь)  28.02.2020), генерал-маёр Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, 9 медалёў.

У 1945-1951 гадах праходзіў ваенную службу ў Савецкай Арміі. Там уступіў у партыю, скончыў дывізіённую партыйную школу. Пасля дэмабілізацыі  на камсамольскай і партыйнай рабоце: прапагандыст Іўеўскага раённага камітэта КПБ (Камуністычнай партыі Беларусі), з 1952 г.  2-і сакратар Іўеўскага райкама ЛКСМБ (Ленінскага Камуністычнага Саюза моладзі Беларусі).

Затым вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі, пасля яе заканчэння ў 1959 годзе працаваў інструктарам ЦК КПБ.

У 1960 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У.І. Леніна. З 1963 г.  загадчык аддзела адміністрацыйных і гандлёва-фінансавых органаў Гродзенскага абкама КПБ.
У 1966 годзе яго перавялі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. У КДБ спачатку працаваў памочнікам старшыні па кадрах, потым стаў намеснікам.
З 1974 па 1985 гг. працаваў начальнікам Упраўлення КДБ Беларускай ССР па Мінскай вобласці, якое было створана па яго ініцыятыве.
З 1987 па 1990 гг. – супрацоўнік Прадстаўніцтва КДБ пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы.
З мая 1991 года  на пенсіі.
Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках г. Мінска.
  

 

Валько Іван Іосіфавіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна