Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч

Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч (23.09.1933, в.Малыя Князікоўцы Іўеўскага раёна – 22.09.2022, г.Гродна) – беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук (1969), дацэнт (1975). Старшыня Савета ветэранаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Карпавічская школа, М.В.Васілючак у 2-м радзе чацвёрты справа, 1956

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў сталяром. Скончыў сямігодку ў роднай вёсцы, сярэднюю школу ў в. Бердаўка Лідскага р-на (1953). З 1953 па 1955 гг. служыў у войску. У 1955-1956 гг. настаўнічаў у сямігодцы ў в.Карпавічы Іўеўскага раёна.

Вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Мінскага педінстытута (1962-1967). З 1967 па 1969  –  аспірант кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”. З 1967 па 1969 выкладаў на кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, у 1969-1970 гг. – на кафедры гісторыі КПСС Гомельскага ўніверсітэта, у 1970-1978  – на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Быў прарэктарам па завочным навучанні Гродзенскага ўніверсітэта (1978-1993). З 1994 выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта. З 1996 года Міхаіл Вікенцьевіч – старшыня ветэранскай арганізацыі ўніверсітэта.

Акрамя таго М.В.Васілючак – член Савета ветэранаў горада Гродна і абласной ветэранскай арганізацыі, член Прэзідыума Савета ветэранаў Ленінскага раёна. Імя Міхаіла Вікенцьевіча занесена ў Кнігу гонару абласной ветэранскай арганізацыі.

Ён з’яўляецца аўтарам мноства навуковых прац, суаўтарам калектыўных выданняў на гістарычную тэматыку. Чытачы Гродзеншчыны перыядычна знаёмяцца з артыкуламі навукоўца на старонках мясцовай прэсы.

М.В. Васілючак даследаваў гісторыю Заходняй Беларусі перадваенных гадоў, гісторыю гарадоў і вёсак Гродзеншчыны. Выдаў кнігу “У сям’і адзінай” (1977 г., на рус. мове). Сааўтар даследаванняў: “Ліда. Гістарычна-эканамічны нарыс” (1967, 2-е выд., 1980, на рус. мове), “Іўе. Гістарычна-эканамічны нарыс” (1991), “Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі” (1990, на рус. мове),  “Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1944 гг.” (Гродна, 1995, 2-е выд. 1996).

За сваю прадуктыўную працоўную дзейнасць Міхаіл Васілючак быў адзначаны ганаровым званнем “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, медалём “За заслугі перад універсітэтам”, шматлікімі граматамі Міністэрства адукацыі, абласнога і гарадскога выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў, універсітэта. Быў занесены на Дошку гонару адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна.

Памёр 22 верасня 2022 года. Матэрыялы асабістага архіва М.В. Васілючака (тэкст кандыдацкай дысертацыі, артыкулы, ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы, асабістыя і сямейныя фатаграфіі) перададзены ў фонд 239 Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

  

Некаторыя публікацыі М.В. Васілючака:

  • Васілючак, М. В. Аб некаторых негатыўных момантах ў Заходняй Беларусі напярэдадні вайны (верасень 1939-чэрвень 1941 гг.) / М. В. Васілючак // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навуковых артыкулаў / УА “Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы”, М-ва адукацыі РБ. Ін-т гісторыі НАН Беларусі; рэдкал.: У.І. Навіцкі, В.А. Белазаровіч, I.П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2006 . — С. 204—209.

  • Васілючак, М. В. Трывожная гродзенская восень 1939 года / М.В. Васілючак // Гродна і гродзенцы : девяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 10-11 красавіка 2008 г.) / Ін-т гісторыі НАН Беларусі, М-ва адукацыі РБ, Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, УА “Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы”; адказны рэд. А.І. Антоненка, А.А. Каваленя, Я.А. Роўба; навук. рэд. I.П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2008 . — С. 301—307.

  • Васілючак, М. В. Мая вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны сведкі / М. В. Васілючак // Совершенствование системы подготовки специалистов на военном факультете : инновационный путь развития : материалы IV Республиканской научно-методической конференции, посвященной 5-летию образования военного факультета / УО “Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы”; ред. кол.: В. М. Кривчиков, В. М. Муха, С. М. Орочко, А. В. Дмитрук. — Гродно : ГрГУ, 2011 . — С. 262—269.

  • Васілючак, М. В. Трывожнае лета 1944 года ў маёй памяці / М. В. Васілючак // Боевое братство славян на защите мира : сборник научных статей / УО “Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы”; ред. кол.: А.С. Дубовик, И.А. Басюк, А.В. Дмитрук, С.А. Пивоварчик, С.М. Лотоцкий. — Гродно : ГрГУ, 2011 . — С. 233—238.

  • Васілючак, М. В. Кадры Гродзенскага раёна напярэдадні вайны (верасень 1939 – чэрвень 1941 гг.) / М. В. Васілючак // Белорусская политология : многообразие в единстве. Политическое знание в современном социальном и образовательном пространстве : тезисы докладов V международной научно-практической конференции, Гродно, 17-18 мая 2012 г. В 2 ч. Ч. 1 / УО “Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы”; ред. кол.: В.Н. Ватыль, и др. — Гродно : ГрГУ, 2012. — С. 88—91.

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Васілючак Міхаіл // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск, 2002. — С. 356.

  • Васілючак Міхаіл // Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — С. 73.

  • Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 6.

  • Врублевская, Т. Единой семьёй / Татьяна Врублевская ; фото // Беларусь сегодня. —  2021. — 16 июня. — С. 11.
  • Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. –С. 58.
  • Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак (нар. у 1929 г., в.М.Князікоўцы Іўеўскага района) // Веснік ГрДУ імя Я.Купалы. — 2011. — №2. — C. 98—100.
  • Мы жадаем шчасця Вам! // Гродзенскі ўніверсітэт. — 2013. — 27 верасня. — № 7. — С. 2.

  • Учитель по жизни // Гродзенскі ўніверсітэт [газета ГрДУ імя Я.Купалы]. —  2022. — 5 кастр. — С. 12.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6., кн. 2. – С. 353.
  • Ягорычаў, У. Выкладчык-ветэран / Уладзімір Ягорычаў ; фота // Гродзенская праўда. —  2011. — 17 лютага. — C. 6.
Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна