Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Юферава Ядзвіга  Браніславаўна

Юферава Ядзвіга Браніславаўна (25.11.1949 г., мястэчка Іўе) – “Заслужаны работнік культуры”, Акадэмік Акадэміі расійскай прэсы, намеснік галоўнага рэдактара “Российской газеты”, кіраўнік праекта (з 2015 года) інтэрнэт-партала “ГодЛитературы.РФ”, Ганаровы грамадзянін горада Іўе.

Да пятага класа вучылася ў Лукашынскай базавай школе. Затым бацькі пераехалі ў Іўе, дзе Ядзвіга скончыла школу з сярэбраным медалём.

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ (1971 г.) Ядзвіга Браніславаўна  працавала карэспандэнтам, загадчыкам аддзела газеты “Знамя Юности” (Мінск), затым стала слухачом Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1978-1980 гг.), пасля заканчэння якой працавала інструктарам ЦК ЛКСМ Беларусі. З мая 1987 года па снежань 1993 – першы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Комсомольская правда”. У 1993-1999 гг. – рэдактар ​​аддзела культуры, загадчыца грамадска-палітычнай газеты “Известия”.

З кастрычніка 1999 года Я.Юферава – палітычны аглядальнік газеты “Труд”. З красавіка 2001 па цяперашні час – намеснік галоўнага рэдактара “Российской газеты”, Член Апякунскай рады Фонду абароны правоў суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой (з 2011 г.). Член журы прэміі “Большая книга”, член Савета па рускай мове пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Аўтар ідэі і старшыня аргкамітэта Міжнароднага Пушкінскага конкурсу для педагогаў-русістаў у краінах блізкага і (з 2009) далёкага замежжа. За гэтыя гады ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 6 тысяч педагогаў (у тым ліку і беларускія настаўнікі). Цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Маскве.

Пушкінскі конкурс і іншыя праекты Я.Юферавай умацавалі сувязь “Российской газеты” з цікавымі людзьмі і аўтарамі, сталі нагодай для змястоўных публікацый на тэму талерантнасці і адзінства брацкіх народаў. У ліку такіх праектаў варта прыгадаць:  “Москва с белорусским акцентом”, “Мир без виз”, конкурс “Русский мир” і інш.

За сваю работу Ядзвіга Браніславаўна ўдастоена прэмій Урада Масквы і Урада Расіі.

У снежні 2019 года пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыў Я.Б. Юферавай юбілейны медаль “100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі”.

Ядзвіга Браніславаўна жыве і працуе ў Расіі, аднак ніколі не забывалася пра сваю малую радзіму. “Як добра быць грамадзянінам свету, як важна заставацца патрыётам сваёй малой радзімы. Мы можам і павінны зрабіць для яе многае”, – так разважае знакамітая ўраджэнка Іўеўскага раёна.

Менавіта яна яшчэ ў 1994 годзе ініцыявала добраўпарадкаванне крыніцы ў раённым цэнтры, якая праз некалькі гадоў была аб’яўлена рэспубліканскім геалагічным помнікам. Разам з сябрамі-аднадумцамі Ядзвіга Браніславаўна арганізавала на малой радзіме сустрэчы землякоў-іўеўчан “Сябрына” (з 2003 г.), прапанавала стварыць у Іўі  краязнаўчы музей. У 2009 годзе такі аб’ект з’явіўся. Сёння яго ведаюць як Музей нацыянальных культур.

У сваіх інтэрв’ю Я. Юферава часта нагадвае роднае Іўе як прыклад талерантнасці, сяброўства, дабрасуседства паміж жыхарамі: “…Так получилось, что я, католичка, родилась в церкви. Когда в 1996 году Алексий II приезжал освящать храм на улице Первомайской, мама рассказала, что много лет назад в здании православной церкви у нас размещался родильный дом. У нас в Ивье католический священник всегда поздравляет православных, а батюшка заходит в костел поприветствовать с праздником католиков. Вот он — диалог конфессий, без политики, от любви, от жизни”.

Асабліва цесная сувязь у Ядзвігі Юферавай з Іўеўскай раённай бібліятэкай: “Усім лепшым у жыцці я абавязана сям’і, Іўеўскай школе і Іўеўскай бібліятэцы. Усе добрыя кнігі ў любыя часы я заўсёды магла ўзяць у нашай бібліятэцы. Пасля будзе ўніверсітэт у Мінску і Ленінка, але самыя галоўныя ўрокі павагі да кнігі, шанавання кнігі мы атрымоўвалі ўсё ж такі тут”. Ядзвіга Браніславаўна пастаянна прывозіць у падарунак цікавыя выданні – энцыклапедыі, даведнікі, мастацкую літаратуру, часта з аўтографамі аўтараў, адрасаванымі менавіта іўеўскім чытачам. Многія з іх сталі экспанатамі музейнай экспазіцыі бібліятэчнай справы, якая працуе пры Іўеўскай раённай бібліятэцы. Асабліва шчодры прэзент атрымала раённая бібліятэка ў 2001 годзе – пры садзейнічанні Ядзвігі Юферавай інстытут “Открытое общество” ў Маскве ў межах дабрачыннай акцыі перадаў Іўеўскай бібліятэцы 495 экзэмпляраў кніг.

12 жніўня 2023 года (Дзень горада Іўе і брэндавага свята “Іўеўскі памідор”) на базе Іўеўскай раённай бібліятэкі прайшла юбілейная сустрэча землякоў-іўеўчан “Сябрына”, арганізаваная Я.Б. Юферавай. Удзел у мерапрыемстве, акрамя землякоў, прынялі старшыня Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы Мікалай Яфімовіч, віцэ-консул Расійскай Федэрацыі ў Мумбаі (Індыя) Сяргей Фандзееў і іншыя госці. У рамках сустрэчы бібліятэка атрымала ў падарунак кнігі.

       

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Гулидова, В. Будем ждать серьезного гостя : с думой о малой Родине / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2017. — 20 верасня. — № 72. — С. 2.

  • Гулидова, В. Далеко-далеко есть лучший город земли… / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2014. — 14 чэрвеня. — № 44. — С. 12—13.
  • Гулидова, В. Лишь беспамятным людям не нужны герои и гении / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2016. — № 2. — С. 6.

  • Гулидова, В. Мы говорим – Юферова!.. / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2019. — 27 лістапада. — № 90. — С. 6.

  • Жалкоўскі, А. З Іўем і Масквою заручоная  / А. Жалкоўскі // Принёманские вести. — 2009. —10 октября . — С. 3.

  • Жалкоўскі, А. Залатое пяро Ядзвігі / А.Жалкоўскі // Iўеўскi край. — 2010. — 5 мая. — C. 4.

  • Юферава Ядвіга Браніславаўна // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 28.

  • Юферова, Я. Должен ангел пролететь / Ядвига Юферова ; беседовала Жанна Янчевская ; фото // Гродзенская праўда. —  2010. — 28 ліп. — C. 7.


Відэаматэрыялы:
  

  • Ядвига Юферова [в программе “Простые вопросы” на сайте Амур.инфо] : [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=N4Np-Hm2FcM. Дата публикации: 29 сент. 2015 г.

Юферава Ядзвіга  Браніславаўна

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна