10.11.2020
Жыццё чалавека – як імгненне, але, менавіта, з такіх, здавалася б, нязначных у сусветным маштабе лёсаў складаецца мінулае і сучаснасць любой вёскі, пасёлка, горада і цэлай краіны.
У 2020 годзе з мэтай збору, захавання і папулярызацыі ведаў аб гісторыка-культурнай спадчыне свайго рэгіёну ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” арганізавалі і правялі конкурс фоталетапісаў “Малая радзіма: імгненні гісторыі”. ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” прадставіла да ўдзелу у конкурсе 2 работы: у намінацыі “Быт нашых продкаў” (Іўеўская раённая бібліятэка) і “Наш край -- наш лёс” (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі). Адметнай рысай конкурсных работ з’яўляецца тое, што ўсе яны змяшчаюць фотаздымкі малой радзімы мінулых гадоў.
Яшчэ больш цікавых фактаў пра фоталетапісы і іх напаўненне вам раскажуць відэаролікі.
