“Калі надыходзіць вечар – мы запальваем свечкі і чытаем кнігі”.
Сектар па абслугоўванню дзіцячага чытача ўпершыню прыняў удзел у міжнародным праекце “Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы”, які спрыяе папулярызацыі любові да чытання і літаратуры ў цэлым, а таксама да скандынаўскай традыцыі апавядання.
Тэма гэтага года – “Краіны Паўночнай Еўропы ў свеце”, або месца асобнага чалавека ў сённяшнім велізарным грамадстве. Ідэя праекта заключаецца ў чытанні трох кніг, падабраных для трох узроставых груп: дзеці, падлеткі і дарослыя. Усе ўрыўкі перакладзены на беларускую мову і знаходзяцца ў вольным доступе для запампоўкі на афіцыйным сайце мерапрыемства: https://www.nordisklitteratur.org/viru.
Паўночныя чытанні аб'ядналі нашых чытачоў, якія з задавальненнем слухалi ўрывак з цудоўнай кнiгi “Усе лічацца” пісьменніцы Крыстыны Роскіфтэ.
Ёсць кніжкі, напісаныя як маналог, а ёсць і іншыя, чытанне якіх залучае чытача ў займальны дыялог. Іх аўтары прыдумляюць заданні, галаваломкі і загадкі, якія становяцца ключом да “прачытання”. Словам, аўтар прапануе з гэтымі кніжкамі актыўна ўзаемадзейнічаць, яны менавіта для гэтага і прызначаны. Кніга нарвежскай мастачкі-ілюстратара складзеная з малюнкаў і пытанняў да іх. Чытачы шукаюць і лічаць людзей – ад 1 да 7,5 мільярдаў (такая была колькасць чалавецтва ў момант стварэння кнігі). Напрыклад, трэба зразумець, хто з чатырох музыкаў падчас выступу думае пра падарунак для дачкі, а ў каго ёсць блізнюк. Па адной ілюстрацыі на гэтыя пытанні адказаць немагчыма. Але чытаючы далей, мы даведаемся больш пра жыццё герояў кнігі і раптам бачым аднаго з музыкаў у коле сям'і на дне нараджэння дачкі, а праз некалькі разваротаў шукаем знаёмы твар на вечарыне клуба блізнят. Абодва падзеі ўсяго толькі два звяна ў гісторыі людзей, якія працуюць, падарожнічаюць, бегаюць крос, адпачываюць у парку, ўлюбляюцца, жэняцца, сутыкаюцца з крымінальным светам і паміраюць (куды ж без гэтага).
Сярод герояў кнігі ёсць адзінокія людзі і сем'яніны, прэм'ер-міністры і злачынцы. І кожны раз мы не можам судзіць пра чалавека, пакуль не пазнаёмімся з ім. Чытаючы кнігу, мы разумеем, што ў кожнага з нас свая гісторыя і яна звязаная з гісторыямі іншых людзей. Кожны з нас у сваёй гісторыі-галоўны герой, у чыёй-то гісторыі – другарадны персанаж, а ў гісторыі планеты – часцінка чалавецтва.
За ўдзел у міжнародным праекце Іўеўская раённая бібліятэка ўзнагароджана дыпломам Цэнтра шведскіх даследванняў.