Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык, адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Яго таленавітасць, глыбокая эрудзіраванасць, патрыятызм з’явіліся той асновай, на якой грунтуюцца творчыя здабыткі пісьменніка.
У рамках святкавання 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Трабы правяла ўрок-свята “Зямля пад белымі крыламі”. Бібліятэкар расказала прысутным пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, пра тое, што пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру тэматычна і жанрава, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.
Менавіта Уладзімір Сямёнавіч першы звярнуўся да жанру гістарычнага раману. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры “Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе”.
Наведаўшы бібліятэку і пазнаёміўшыся з выставай, ваша знаёмства з творчасцю Уладзіміра Караткевіча прадоўжыцца.
Запрашаем!
