22.02.2021
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Захаваць нашу родную беларускую мову – вельмі важная задача.
Пра гісторыю беларускай мовы і літаратуры, у якой былі як часы росквіту, так і часы заняпаду, лепшыя творы айчынных пісьменнікаў ішла гаворка падчас Дня роднай мовы “Родная мова – цудоўная мова” ў бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай цікавых дзіцячых кніг з фонду бібліятэкі, выданых на беларускай мове. Пасля дзеці прынялі ўдзел у розных гульнях і конкурсах, якія патрабавалі ведання роднай мовы і літаратуры: перакладалі і тлумачылі беларускія словы, адгадвалі загадкі, успаміналі радкі вядомых беларускіх вершаў.
