Афиша


  

подробнее...

 

           ДЕТСКАЯ СТРАНИЧКА

 

заполнить...

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники Картинки по запросу ю туб

     

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

Новости
12.02.2020
Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам (да Года малой радзімы)

11 лютага па ініцыятыве Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі ў сценах Іўеўскага музея нацыянальных культур адбылося сапраўднае свята гісторыі, культуры і мовы. Да нас завіталі цікавыя і таленавітыя госці з Мінску. Юры Усціновіч – шматгранная асоба – і гісторык, і паэт, і сцэнарыст, і драматург, адзін з родапачынальнікаў руху гістарычнай рэканструкцыі. Спадар Андрэй – добры сябар Юрыя. А аб’ядноўвае нашых гасцей улюбёнасць у родную беларускую мову і гісторыю сваёй краіны.


Вельмі насычаная праграма чакала вучняў 10-ых класаў Іўеўскай гімназіі. На мілагучнай беларускай мове госці расказалі дзецям пра слаўную ваенную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі пра ўзбраенне беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV — пачатку XVI ст. Асаблівая ўвага была звернута на ролю татар у ваеннай справе таго часу. Стваральнікам татарскіх паселішчаў на гэтых месцах традыцыйна лічаць вялікага князя Вітаўта. Воіны татарскага хана Джэлял-эд-Дзіна самааддана змагаліся з аб'яднанай арміяй крыжакоў у 1410 годзе ў бітве пад Грунвальдам. Наўрад ці думаў вялікі хан, што яго адчайныя коннікі, вельмі дапамогшыя Вітаўту ў бітве з крыжакамі пад Грунвальдам, атрымаюць ад князя зямлю, дазвол браць у жонкі ліцвінак, роўныя з астатнімі жыхарамі Княства правы і хоць страцяць сваю мову (на сённяшні дзень), але захаваюць знешняе аблічча, веру, традыцыі.


Нашы чытачы мелі магчымасць убачыць сабраную калекцыю даспехаў і халоднай зброі на рыцара ВКЛ розных часовых эпох. Іўеўская дзіцячая бібліятэка атрымала ў падарунак  кнігу-казку "Майстра Рукша" з подпісам аўтара — Юрыя Усціновіча. Супрацоўнікамі Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава “Гісторыя войска ВКЛ”.


Шчыры дзякуй спадарам Юрыю, Андрэю за незвычайную сустрэчу, якая выклікала жывы інтарэс не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых! Асобная ўдзячнасць супрацоўнікам Іўеўскага музея нацыянальных культур, за прадстаўленную магчымаць у цудоўнай атмасферы правесці сустрэчу з цікавым чалавекам.

  Версия для печати
14.02.2020
Познавательная экскурсия «Знакомьтесь: профессия библиотекаря»
13.02.2020
Книжная выставка за стеклом «День влюблённых в книгу»
13.02.2020
Фотовыставка «Ретро-история Ивьевщины»
13.02.2020
Выстава “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”.
11.02.2020
Книжная выставка-реквием «Подвиг и память Афганистана»
10.02.2020
Книжно-иллюстративная выставка «Я с книгой открываю мир природы»
10.02.2020
День отдыха «Библиотека и я – верные друзья»
10.02.2020
Сустрэча з цікавым чалавекам -- Юры Усціновіч: "Гісторыя войска ВКЛ"
10.02.2020
Урок памяти
Страницы
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет