Афиша


подробнее...                      

   Ивьевская детская библиотека

Новости
20.04.2018
Творчая сустрэча з паэтам-земляком Іванам Карэнда “Сустрэча з малой радзімай!”

ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” падтрымлівае культурныя сувязі з вядомымі землякамі.
У рамках праекта “Нашы людзі”  (да Года малой радзімы) 19 красавіка 2018 года ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам-земляком Іванам Арсеньевічам Карэнда “Сустрэча з малой радзімай!”, прысвечаная творчасці беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, аўтара зборнікаў лірыкі “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, лірычных песень, шэрагу празаічных твораў.
На сустрэчу з паэтам прыйшло шмат аматараў яго творчасці. Сярод гасцей прысутнічалі старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксанр Іванавіч Булак, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, настаяцель храма святога пакутніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага Слуцкага протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч, мясцовы краязнаўца Іван Мечыслававіч Буйко.

 

На працягу доўгіх гадоў Іван Арсеньевіч Карэнда патрымлівае цесную сувязь з Іўеўскай раённай бібліятэкай, ён заўсёды тут жаданы госць. Больш за 200 кніг атрымала бібліятэка ў дар ад аўтара. Не абышлося без каштоўных падарункаў і ў гэты раз – свае зборнікі і верш-гімн, які прысвяціў нашаму г. Іўе, паэт падарыў Аляксандру Іванавічу Булаку, атлас ‒ Івану Мечыслававічу Буйко.
Паэта заўсёды цягне да родных вытокаў, да роднага дома, да роднай зямлі, да імклівага і лагоднага Нёмана, дзе нарадзіўся і вырас, дзе ёсць надзейны прытулак, бацькоўская хата.
Іван Арсеньевіч прачытаў прысутным яшчэ не апублікаваную паэму “Вочап: на скрыжаваннях эпох”, у якой выказаў боль і трывогу за беларускую вёску.
Падчас сустрэчы прысутныя атрымалі асалоду ад вершаў, напоўненых подыхам вечнасці і трапяткім імгненнем нашых дзён, поклічам сівой даўніны, прашчураў-крывічан, хараством роднай прыроды і чысцінёй душэўных памкненняў.
Сустрэча з вядомым земляком падаравала прысутным яркія ўражанні,  усе адчулі непарыўную сувязь пісьменніка з роднай зямлёй, малой радзімай. Мерапрыемства атрымалася вельмі шчырым і запамінальным.

  Версия для печати
23.04.2018
Урок памяти «Чернобыль-трагедия, подвиг, предупреждение»
23.04.2018
Вечер-воспоминание «Жизнь прожить – не поле перейти»
23.04.2018
Гадзіна паэзіі “Іўеўшчына літаратурная”
23.04.2018
Большая уборка малой родины
23.04.2018
Тематическая выставка «Вечное эхо Чернобыля»
20.04.2018
День периодики «Читаем белорусские периодические издания»
19.04.2018
День информации «Шаг в профессию»
19.04.2018
Кукольный спектакль «Поделись добром» (выступление воспитанников воскресной школы)
18.04.2018
«Чудеса случаются там, где в них верят» – творческая встреча с детским писателем Надеей Ясминска
Страницы

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет