Акцыя як сродак папулярызацыі дзейнасці бібліятэк

28 кастрычніка для супрацоўнікаў бібліятэк-філіялаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” работнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці была праведзена школа спецыяліста “Акцыя як сродак папулярызацыі дзейнасці бібліятэк”.

Прысутных пазнаёмілі з асноўнымі відамі акцый, метадамі іх стварэння і правядзення.

Завяршылася школа спецыяліста праглядам і абмеркаваннем  відэароліка “З вопыту работы”, у якім дэманстраваліся матэрыялы  пра лепшыя акцыі, праведзеныя супрацоўнікамі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, і перадавы вопыт беларускіх і расійскіх калег у арганізацыі бібліятэчных акцый.