Літаратурная вандроўка “Ехаў казачнік Бай”

24 верасня ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “PRO-книги”.

Падчас пасяджэння дзеці адправіліся ў літаратурную вандроўку пад назвай “Ехаў казачнік Бай” па кнігах народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з цікавымі аўтабіяграфічнымі звесткамі з жыцця М.Танка (Яўгена Іванавіча Скурко), з выставай кніг пісьменніка. Дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўрыўкі з твораў, з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе загадак і конкурсе малюнкаў па казках Максіма Танка.

Мерапрыемства атрымалася жывым і неардынарным, дзеці атрымалі шмат пазітыўных уражанняў і ўзялі кнігі пісьменніка для дамашняга чытання.