Этнаграфічны экскурс “Тут кожны крок – гісторыі часцінка”

16 чэрвеня адбыўся сумесны выезд супрацоўніка перасоўнай бібліятэкі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Лебедзь Т.К і метадыста аддзела захавання гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Нехвядовіч А. С. па маршруту “Іўе – Даўнары – Забярэзь – Іўе”.

Падчас бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак быў праведзены этнаграфічны экскурс “Тут кожны крок – гісторыі часцінка”. Алена Станіславаўна дзялілася з чытачамі найцікавейшымі фальклорнымі, этнаграфічнымі, культурнымі і кулінарнымі здабыткамі Іўеўскага рэгіёна.