Іўеўская зямля: сузор’е народаў, рэлігій, культур

13 верасня, у рамках святкавання Дня народнага адзінства, адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Іўеўскі раён у кантэксце гісторыі”.
Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі арганізавалі ў фае Іўеўскага райвыканкама кніжную выстаўку “Іўеўская зямля: сузор’е народаў, рэлігій, культур”, на якой былі прадстаўлены кнігі па гісторыі, рэлігіі і культуры горада, раёна і краіны, выдавецкія працы супрацоўнікаў бібліятэкі (серыя брашур “Вяртаем забытыя імёны”) і творы мясцовых паэтаў пра родны край.