Іван Карэнда ў “Беларускім дзённіку – 2022”

Паважаныя чытачы! Паведамляем вам, што першы выпуск літаратурнага альманаха “Беларускі дзённік – 2022” адкрываюць вершы нашага знакамітага земляка Івана Арсеньевіча Карэнды, сярод якіх: “Дом Купалы”, “Родная вёска”, “Падпальшчыкам вайны” і яго пераклады з рускай паэзіі.

“Беларускі дзённік – 2022” – праект Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”. У альманах увайшлі нарысы, вершы, апавяданні, успаміны ўдзельнікаў НКА “Беларусы Масквы” і творы іншых аўтараў, прысвечаныя Беларусі.