Коласаўскія чытанні ў бібліятэцы аг.Ліпнішкі

У гэтым годзе ў нашай краіне адзначаецца знакавая дата – 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы. Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.

Бібліятэка-філіял аг.Ліпнішкі прымае ўдзел у рэалізацыі бібліятэчнага праекта “Літаратурныя спатканні разам з Коласам і Купалам”. 27 кастрычніка ў межах праекта ў бібліятэцы распачаўся цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Аматары творчасці песняра прынялі удзел у Коласаўскіх чытаннях “Якуб Колас – класік беларускай літаратуры”.