Выстава “Твае песняры, Беларусь!”

У 2022 годзе ў Беларусі ўрачыста адзначаецца 140-годдзе славутых паэтаў-класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) (1882-1942) і Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) (1882-1956), якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры беларусаў і пакінулі пасля сябе неўміручую спадчыну, адлюстраваную ў іх самабытных творах: паэмах, вершах, апавяданнях і літаратурных казках.

З нагоды святочнай падзеі ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Твае песняры, Беларусь!”. На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, асобныя выданні, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменнікаў.

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца ​​з жыццёвым і творчым лёсам Я.Купалы і Я.Коласа. Выстава будзе дзейнічаць увесь год.