Выставачная экспазіцыя “Гаворачая сцяна”

3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. У гонар іх памяці 3 лiпеня па ўсёй краіне праводзяцца масавыя ўрачыстасці і гулянні.

У гэты ўрачысты дзень на набярэжнай возера г.Іўе адбыўся мітынг “Беларусь – гэта мы!” і іншыя святочныя мерапрыемствы. Удзел у свяце прыняла Іўеўская раённая бібліятэка. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставачную экспазіцыю “Гаворачая сцяна”, на якой раскрылі тэму вызвалення Беларусі і Іўеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.