“Я адплаціў народу, чым моц мая магла”: Я. Купала

7 ліпеня адзначаецца 140 гадоў з дня нараджэння выдатнага Песняра нашай зямлі Янкі Купалы.

Веліч пісьменніка, яго значэнне не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для культуры іншых народаў даўно прызнана ў свеце. Творчую спадчыну Я. Купалы складаюць вершы, паэмы, крытычныя працы, пераклады, п’есы. Ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнай дзейнасці. Першы ўдастоены звання народнага паэта Беларусі (1925), акадэмік АН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).                

Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны – заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрашае чытачоў пазнаёміцца ​​з кніжнай выставай “Я адплаціў народу, чым моц мая магла”, якая адлюстроўвае жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Я. Купалы.