Баўм Уладзімір Аляксандравіч

Уладзімір Аляксандравіч Баўм (6 жніўня 1922, в.Карыцішкі, Беластоцкае ваяводства (Польшча)  14 сакавіка 2018)  Герой Сацыялістычнай Працы (1966), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1954  старшыня калгаса імя XXII з'езда КПСС (да 1961 года  калгас "Стаханавец", на 2012 год  СПК імя Баўма) Іўеўскага раёна.

Скончыў школу механікаў у Беластоку, паступіў на рабфак, але пачалася вайна.

У ліку многіх аднагодкаў быў вывезены ў канцлагер ва Усходнюю Прусію, працаваў у маёнтку памешчыка. Удалося збегчы, дабрацца да лініі фронту, стаў служыць у стралковым палку. У маі 1945 года, адразу ж пасля капітуляцыі фашысцкай Германіі, яго ўзвод быў адпраўлены на Далёкі Усход, у Маньчжурыю, і там, за праяўленыя ў баі мужнасць і гераізм, ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

З 1950 па 1954 год  рабочы, механік, старшыня завадскога камітэта Гродзенскага камбіната будматэрыялаў.

З 1954  старшыня калгаса імя XXII з'езда КПСС (да 1961 года  калгас "Стаханавец", на 2012 год  СПК імя Баўма) Іўеўскага раёна. З 1990 года  на пенсіі.

За прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгасу імя XXII партз’езда (в.Геранёны) Уладзімір Аляксандравіч Баум быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР.

На гэтую забудову, на дзіўную вёску ехалі глядзець дэлегацыі з усяго Савецкага Саюза, з Індыі, з Эфіопіі, з краін сацыялістычнага лагера і г.д. І не толькі глядзець, але і пераймаць вопыт гаспадарання. За дасягнутыя паказчыкі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1966 годзе Баўму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Ва ўсім Савецкім Саюзе ведалі, што ёсць у Беларусі такі калгас і такая вёска, дзе атракцыён "Кола агляду" на чатыры метры вышэй, чым у абласным цэнтры, дзе ёсць свой авіяцыйны клуб, парашутная вышка, 36 дэльтапланаў, 2 верталёты, адзін "АН-2 ", клуб на 400 месцаў, куды не змяшчалася ўся моладзь гаспадаркі, сваё каляровае тэлебачанне, музычная школа, сярэдняя школа, якая працуе з эстэтычным ухілам, сталовая, гасцініца, крамы і бытавыя паслугі, дзе ёсць свае мастакі, свае паэты і кампазітары, свае харэографы і музыкі. Таму сюды прыязджалі жыць і працаваць з іншых рэспублік, з гарадоў. І заставаліся назаўсёды.

У.А.Баўм з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

На ХХV з'ездзе Кампартыі Беларусі быў абраны членам рэвізійнай камісіі КПБ, дэлегат чацвёртага Усесаюзнага з'езда калгаснікаў. За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ардэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны".

    

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Гулидова, В. Такая большая, такая славная жизнь... / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 8 мая. — № 34. — С. 4. 

  • Умер Владимир Александрович БАУМ

  • Жалкоўскі, А. Няўрымслівы Баўм / А.Жалкоўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна.  1999.  C. 343345.

  • Мурина, С. "Работа в Гераненах была главным делом моей жизни, и достигнутым я горжусь" / С. Мурина // Гродзенская праўда. — 2015. — № 8. — 18 лютага. — C. 13.

  • Подберезная, П. Владимиру Александровичу Бауму  95! : юбилеи славных земляков / П. Подберезная // Іўеўскі край. — 2017. — 9 жніўня. — № 60. — С. 1.
  • Смалянічэнка, А. Славутыя землякі: Уладзімір Аляксандравіч Баўм / А. Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2018. — 8 жніўня. — № 58. — С. 4.    

Дадатковыя матэрыялы:

Владимир Александрович Баум: [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=WuUF94TBcjY

Семья Баум: [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=mi6DxjYpjgY

Юбилейные медали к 70-летию Победы вручили ветеранам ВОВ в Гродненской области: [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=CCnpM_9Gg0I
                 

                  

 

  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Церемония вручения книг «Я гражданин Республики Беларусь» |
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • COVID

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет