Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш (27.08.1938, в.Трабы Іўеўскага раёна – 27.02.2010), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "медыцынская біялогія" (1996), доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1978), заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1984), вучоны-імунолаг.
У верасні 1974 г. О.-Я.Л. Бекіш быў абраны загадчыкам кафедры біялогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З сакавіка 1985 па жнівень 2001 г. – прарэктар па навуковай рабоце і адначасова загадчык кафедрай.
О.-Я.Л. Бекіш – буйны вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, які развіў новы навуковы напрамак па вывучэнні гельмінтоза, аўтар 350 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 23 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, курсаў лекцый, слоўнікаў, 6 патэнтаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 8 доктарскіх і 17 кандыдацкіх дысертацый. Ім праведзена 5 міжнародных навуковых канферэнцый па актуальных праблемах паразіталогіі.
![]() |
Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш унёс істотны ўклад у падрыхтоўку медыцынскіх кадраў у СССР і Рэспубліцы Беларусь. У 1983 г. ім быў складзены табель абсталявання кафедраў біялогіі медыцынскіх інстытутаў і факультэтаў, які быў уведзены ва ўсіх ВНУ СССР дадзенага профілю. Распрацаваў новыя тыпавыя праграмы па медыцынскай біялогіі і агульнай генетыцы для студэнтаў, а таксама праграмы па медыцынскай біялогіі (1993, 1997) для павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ рэспублікі. Бекіш стварыў музей па медыцынскай біялогіі. З'яўляўся старшынёй савета ВАК па абароне доктарскіх (кандыдацкіх) дысертацый па паразіталогіі.
За вялікі ўклад у развіццё навуковых даследаванняў і распрацоўку прынцыпаў барацьбы з гельмінтозам Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш узнагароджаны медалямі імя акадэмікаў К.І. Скрабіна (1983) і Я.Н. Паўлоўскага (1984). У 2000 годзе Кембрыджскі бібліяграфічны цэнтр уключыў яго ў спіс лепшых навукоўцаў XX стагоддзя.
![]() |
Бекиш, О.-Я. Л. Медицинская паразитология / О.-Я. Л. Бекиш. — Л.: ЛМИ, 1989. — 90 с.
Бекиш, О.-Я. Л. Медицинская биология / О.-Я. Л. Бекиш. — Минск: Ураджай, 2000. — 520 с.
Бекиш, О.-Я. Л. Медицинская биология и общая генетика : учеб. для студентов учреждений высш. образования по специальности "Лечебное дело" / Бекиш О.-Я. Л., В. Я. Бекиш ; М-во здравоохранения Республики Беларусь, Витебский гос. мед. ун-т. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Витебск : ВГМУ, 2011. — 542, [1] с.
Бекиш, О. Л. Пособие по биологии для абитуриентов медицинских институтов / О.-Я.Л.Бекиш, И.С.Гурина. — Минск : Вышэйшая школа, 1991. — 383 с.
Бекиш Освальд-Ян Леонович : (некролог) // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2010. — Т. 9, № 1. — С. 192. — Режим доступа: http://ivie-lib.by/media/file/binary/2020/9/2/180197884739/bekish_pdf.pdf?srv=cms
Врублеўскі, В. Сусветнай вядомасці навуковае "свяціла" зямля Івейская ўзрасціла : пра Освальда-Яна Лявонавіча Бекіша / Валянцін Врублеўскі // Iве – Юрацiшкi. — Мінск. — 2010. — C. 307—308.
Освальд-Ян Леонович Бекиш // Медицинские новости. — 2004. — № 11. — С. 36.