Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
![]() |
Нарадзіўся 22 студзеня 1890 года ў небагатай сялянскай сям’і ў в.Дзедзіна Друйскай воласці Дзісненскага павета Віленскай губерні, цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобласці.
Вучыўся ў Ковенскай гімназіі, якую закончыў у 1909 годзе. Менавіта тут ён шчыра зацікавіўся народнай творчасцю, культурай, гісторыяй Бацькаўшчыны, далучыўся да беларускага адраджэнцкага руху і пачаў пісаць першыя апавяданні. Літаратурны дэбют адбыўся 25 студзеня 1907 года. У газеце “Наша Ніва” было надрукавана яго апавяданне “Слёзы”.
У 1909 г. паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. З 1911 па 1913 годы вучыўся ў Рыме, атрымаў благаславенне Папы Рымскага Пія Х для ўсяго беларускага народа, а таксама для выдання беларускай каталіцкай газеты “Беларус”, якая выходзіла ў Вільні з 1913 па 1915 гг.
З 1913 г. ён супрацоўнічаў з беларускімі каталіцкімі выданнямі: “Bielarus”, “Krynica” і інш. Друкаваўся ў польскіх рэлігійных часопісах.
Аўтар працы на беларускай мове "Нядзелішнія эвангеліі і навукі", артыкулаў па рэлігійных і культурных пытаннях, вершаў. Склаў 2 кнігі казанняў: "Роднае слова ў касцёле" і "Навучайце ўсе народы" (у рукапісах). Асобныя творы перакладаліся на польскую і ўкраінскую мовы.
27 ліпеня 1915 г. атрымаў святарскае пасведчанне. На 1-м з’ездзе беларускіх святароў у Мінску (1917) уступіў у саюз ксяндзоў-беларусаў. Працаваў вікарыем у Друі і душапастырам на Дзісненшчыне (1917-1920). З 1920 г. Бобіч служыў вікарыем катэдральнага касцёла ў Вільні, удзельнічаў у рабоце 3-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (г. Вільня, 1921 г.), дзе выступіў з рэфератам пра беларускае рэлігійнае выдавецтва. Актыўна выступаў за шырокае ўвядзенне беларускай мовы ў каталіцкае богаслужэнне.
У 1930 г. І.Бобіча перавялі ў Іўе, дзе ён служыў адначасова пробашчам і дзеканам Вішнеўскага дэканату.
![]() |
У гады Другой сусветнай вайны Бобіч падрыхтаваў фундаментальную працу "Навучайце ўсе народы". Быў перакладчыкам з польскай, рускай мовы на беларускую. У літаратуры ён быў вядомы як пісьменнік Пётра Просты. Творы "Слёзы", "Воля", "Куча грошай", "У калядны ціхі вечар", "Скарб", п’еса "Свякроўка" атрымалі высокую адзнаку сучаснікаў.
Максім Багдановіч, гаворачы пра творчасць аўтараў каталіцкай газеты "Беларус", пісаў: "У аднаго толькі Петры Простага ёсць праўдзівая здольнасць. Галоўная вартасць яго – у стройным развіцці дзеяння ды ў сціснутасці і гучнасці мовы, надзвычайна пекнай па свайму складу".
У 1942 годзе Ільдэфонс Бобіч быў арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы (28 красавіка 1944 года). Пахаваны ў Іўі, каля касцёла, побач з іншымі святарамі.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:
Бобіч Ільдэфонс / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і іншыя // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 3 : Беларусы — Варанец. — Мінск : БелЭн, 1996. — 199 с.
Бобіч Ільдэфонс // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 4.
Врублеўскі, В. А. Ільдэфонс Бобіч / В. А. Врублеўскі // Іве-Юрацішкі. — Мінск : А. М. Вараксін, 2010. — С. 118—120.
Грыкень, Т. Святар. Пісьменнік. Асветнік. Ільдэфонс Бобіч / Таіса Грыкень // Бібліятэчны свет. — 2018. — № 5. — С. 23—25.
Гулідава, В. Пачуць прыгажосць і пасланне творчасці Ільдэфонса Бобіча… / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2014. — 8 мая. — № 34. — С. 9.
Ільдэфонс Бобіч // Іўе : гісторыя, падзеі, людзі. — Гродна : Гродзенская друкарня. — 2012. — С. 16—17.
Макуцэвіч, Я. І. Гісторыя каталіцкіх касцёлаў у Іўі паводле даследаванняў Ільдэфонса Бобіча / Я. І. Макуцэвіч // Іўеўская зямля — сузор’е народаў, рэлігій і культур : матэрыялы рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Іўе, 15 чэрвеня 2012). — Гродна : ЮрСа Прынт, 2013. — С. 15—18.
Святар, пісьменнік, тэолаг // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мн. : БЕЛТА, 2002. — С. 74—75.
Электронныя рэсурсы:
Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/my-pomnim/item/2452-jon-by-chalavekam-nyaprostaga-ljosu.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
Бобич, И. Кафедра в сегодняшнем пастырском служении : два доклада, прочитанные на 1-м пастырском курсе в Пинске 23 июня 1934 г. [текст на польском языке : электронный ресурс]. — Доступ из локальной сети ГУК "Ивьевская районная библиотека".
Na szto biełarusam hazety? / Piotra Prosty. — Wilnia : Drukarnia "Znicz", 1914. — 15, [1] с. — (Wydańne "Biełarusa" ; № 6).
Просты, П. Нашто беларусам газеты? [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс]. — Доступ з лакальнай сеткі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".
Niadzielašnija Ewanhielii i nawuki. Č. 1 / Ildefons Bobič. — Wilnia : Krynicy, 1922. — 68 s.
Бобіч, І. Нядзельныя Евангелі і навукі. Ч. 1 [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс]. — Доступ з лакальнай сеткі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".
Niadzielašnija Ewanhielii i nawuki. Č. 3 : Ad niadz. XI pa Zialonych Światkach da kanca Kaścielnaha hodu / Ildefons Bobič. — Wilnia : Krynicy, 1921. — 66 s.
Бобіч, І. Нядзельныя Евангелі і навукі: Ч. 3 [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс]. — Доступ з лакальнай сеткі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".
Просты, П. "Ойча наш" беларуса [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс] / П. Просты // Беларус. — 1914. — № 4. — С. 1—2. — Доступ з лакальнай сеткі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".
Просты, П. У калядны ціхі вечар [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс] / П. Просты // Беларус. — 1913. — № 39. — С. 2—3. — Доступ з лакальнай сеткі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".
Буйко, І. Гонар мець земляка [тэкст : электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : http://ivie-lib.by/c/pages/gonar-mec-zemlyaka.html