Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Дмухоўскі Мечыслаў Іосіфавіч
![]() |
У 1997 годзе указам Прэзідэнта РФ Дмухоўскі М.І. быў ўзнагароджаны медалём "У памяць 850-годдзя Масквы".
У 2004 за ўклад у развіццё СМІ яму было прысвоена званне "Ганаровы работнік друку".
Рашэнне стаць журналістам прыняў у 12 гадоў. Працаваў карэспандэнтам у мясцовай прэсе, пасля заканчэння факультэта журналістыкі МДУ імя М.В. Ламаносава (дзе, як ўспаміналі выкладчыкі, быў адным з лепшых студэнтаў) з 1982 года быў журналістам газет "Чырвоны сцяг", "Маскоўскі камсамолец", затым працаваў у ЦК ВЛКСМ.
У 1990 годзе Мечыслаў Дмухоўскі пачаў працаваць у газеце "Субяседнік", публікаваўся пад сваім сапраўдным прозвішчам і пад псеўданімам Эдуард Рассохін.
За 25 гадоў ён прайшоў шлях ад карэспандэнта да першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты "Субяседнік". Пад кіраўніцтвам Мечыслава развівалася, абнаўлялася і прыносіла даход самая тыражная група выданняў – забаўляльныя і красвордныя праекты. Мечыслаў займаўся дзіцячымі выданнямі, курыраваў спэцвыпускі. Дзякуючы яго ініцыятыве быў адкрыты сайт Sobesednik.ru і рэалізаваны шматлікія online-праекты Выдавецкага дома "Субяседнік".
Мечыслаў Дмухоўскі памёр 19 красавіка 2015 года пасля цяжкай хваробы.
У 2016 годзе выйшла з друку кніга Выдавецкага дома "Субяседнік" "Мечислав" – даніна памяці, любові і павагі выдатнаму чалавеку і прафесіяналу сваёй справы. Кніга складаецца з інтэрв'ю розных гадоў, успамінаў сяброў, родных і блізкіх людзей, архіўных нататкаў, урыўкаў з дзённікаў Мечыслава Дмухоўскага, унікальных фотаздымкаў.
К.Шульжэнка, Ю.Нікулін, І.Хакамада, Ф.Кіркораў – у гутарках з нашым земляком раскрываецца цэлая галерэя вядомых асоб.
У кнізе змешчаны ўспаміны пра школьную бібліятэку (з дзённікаў М.Дмухоўскага): "Вполне возможно, что и будущая профессия моя, и тяга к чему-то, чего не было в окружающей действительности, о чём я узнал и тут же забыл, – оттуда. Вполне возможно, что и журнализм мой – оттуда, из тех жёлтых томов, из того библиотечного угла".
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Мечислав: интервью разных лет, воспоминания, дневники. — Москва: Собеседник, 2016. — 183 с.: [ил.]
Дадатковыя матэрыялы:
Читать полностью: http://ivyenews.by/component/k2/item/4606-intervyu-kotorogo-ne-bylo.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
Читать полностью: http://ivyenews.by/component/k2/item/4606-intervyu-kotorogo-ne-bylo.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
Читать полностью: http://ivyenews.by/component/k2/item/4606-intervyu-kotorogo-ne-bylo.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!