Афиша


подробнее...

подробнее...

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

     

    

    

    

    

    

    

    

    

    

 

Гецэвіч Андрэй Казіміравіч

Гецэвіч Андрэй Казіміравіч нарадзіўся 27 сакавіка 1981 года ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1987‒1998 гг. вучыўся ў Ліпнішкаўскай СШ. У 2003 годзе скончыў гістарычны факультэт ГрДУ імя Я.Купалы, у 2006 г. ‒ аспірантуру гэтага ж універсітэта. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2005 года, з 2007 года ‒ на кафедры гісторыі Беларусі.

Гецэвіч А.К. прымаў актыўны ўдзел у рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “Іўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлігій і культур” (г. Іўе, 15 чэрвеня 2012 года), арганізаванай па ініцыятыве супрацоўнікаў Іўеўскай раённай бібліятэкі ў межах фестывалю нацыянальных культур “Пад адзіным небам”. Удзельнікамі канферэнцыі былі прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, кіраўнікі райвыканкама, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, святары ўсіх канфесій, краязнаўцы, гісторыкі, землякі з Ізраіля і ўсе тыя, каго цікавіць гісторыя Іўеўскага краю.

Андрэй Казіміравіч з'яўляецца аўтарам і сааўтарам мноства навуковых прац (больш за 30). Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: палітычная гісторыя Беларусі і Польшчы XIX-XXI стст., гісторыя палітычных партый і арганізацый Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі (1921‒1939 гг.), гістарычнае краязнаўства, генеалогія. Значнае месца сярод публікацый А. К. Гецэвіча займаюць работы, прысвечаныя гісторыі малой радзімы, аграгарадка Ліпнішкі.

Акрамя артыкулаў у навуковых часопісах, Гецэвіч А.К. актыўна публікуе матэрыялы ў навукова-практычных выданнях.

Член Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускі фонд міру, народны засядацель Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Гецэвіч А.К. ушанаваны граматамі ўніверсітэта (2011, 2015), аддзела адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2016).

    

Спісак асноўных навуковых прац А.Гецэвіча

 
   
        
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет