Афиша


подробнее...

подробнее...

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

     

    

    

    

    

    

    

    

    

    

 

        Грыбаў Георгій Міхайлавіч
Грыбаў Георгій Міхайлавіч (01.08.1947, в.Пятровічы Іўеўскага раёна), беларускі філосаф, сацыёлаг, педагог. Кандыдат філасофскіх навук (1985 г.). Дацэнт (1990 г.). Прафесар.
Сярэднюю школу скончыў у Іўі ў 1965 годзе. У 1965-1970 гг. працаваў у Карпавіцкай і Лукашынскай 8-годках Іўеўскага раёна настаўнікам фізікі, геаграфіі, фізкультуры, гісторыі і нямецкай мовы. У 1966-1969 гг. завочна вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута імя Я. Купалы, на гістарычным факульцеце Маскоўскага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава. У 1970-1975 – студэнт аддзялення філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

З 1975 па 2013 год працаваў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры філасофіі і культуралогіі, прафесарам.

Пачаў друкавацца з 1977 года. Ім апублікавана больш за 150 навуковых прац у галіне філасофіі, сацыялогіі, па праблемах устойлівага развіцця і экалагічнага турызму ў Беларусі і за мяжой (Польшча, Украіна, Літва, Германія). З'яўляецца аўтарам шматлікіх дакладаў на міжнародных канферэнцыях. На пасадзе загадчыка кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута актыўна развіваў міжнародныя навуковыя сувязі калектыву з калегамі-гуманітарыямі з Палітэхнікі Беластоцкай, Віленскага Гедымінаўскага тэхнічнага ўніверсітэта, Луцкага палітэхнічнага ўніверсітэта і іншых ўстаноў. Кафедра правяла больш за дзесяць міжнародных навуковых канферэнцый з удзелам навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Балгарыі і Англіі. У ліку першых у рэспубліцы Грыбаў Г.М. праводзіў міжнародныя параўнальныя сацыялагічныя даследаванні каштоўнасных  арыентыраў свядомасці моладзі еўрапейскіх краін, вынікі якіх выкладзены ў манаграфіі.

Быў адным з першых ініцыятараў развіцця аграэкатурызму ў Беларусі, кіраўнік Абласнога грамадскага савета па турызму, ганаровы член Беларускага грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы", грамадскага аб'яднання "Агра- і экатурызм", уваходзіць у склад Грамадска-кансультацыйнага савета па турызму Міністэрства спорту і турызму РБ. Уладальнік аграсядзібы ў Камянецкім раёне. Неаднаразова стажыраваўся па дадзенай праблематыцы ў Польшчы, Літве, Украіне, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Ізраілі і ЗША. Быў каардынатарам, экспертам буйных і малых праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, рэалізаваных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Турыст-практык, рэалізаваў больш за 50 пешых, лыжных, горных, водных, веласіпедных і аўтамабільных падарожжаў на тэрыторыі 30-ці краін. Кіраваў інтэрнацыянальнымі групамі турыстаў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Украіны, Галандыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, якія здзяйснялі трансгранічныя велатуры. Аўтар ідэі, адзін з арганізатараў і ўдзельнік веламарафону Брэст (Беларусь) – Брэст (Францыя) працягласцю ў 3,5 тысячы кіламетраў, які быў пройдзены групай з васьмі чалавек у 1994 годзе. Аўтар ідэі і адзін з удзельнікаў праекту "Крайнія пункты Еўропы". У яго рамках турысты з Брэста наведалі заходнюю (Партугалія), паўднёвую (Іспанія), паўночную (Нарвегія), заходнюю (Ісландыя) крайнія кропкі еўрапейскага кантыненту. У ходзе экспедыцыі на Палярны Урал былі вызначаны на мясцовасці каардынаты крайняй усходняй кропкі Еўропы і ўсталяваны знак з указаннем яе дакладных геаграфічных каардынатаў.
У 2003 годзе падняўся на самую высокую вяршыню Аўстраліі, гару імя Т. Касцюшкі. Камень, узяты з гэтай вяршыні, стаў экспанатам дома-музея Т. Касцюшкі ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Яшчэ ў студэнцкія гады Г.М. Грыбаў выратаваў ад знішчэння больш за 50 кніг, выдадзеных у 18-19 стагоддзях, якія захоўваліся ў бібліятэцы Іўеўскага касцёла з экслібрысамі яго настаяцеля Ільдэфонса Бобіча, вядомага тэолага, доктара багаслоўя, грамадскага дзеяча і пісьменніка. Частка кніг з гэтай калекцыі перададзена Іўеўскаму музею нацыянальных культур, музею "Мірскі замак", аддзелу рэдкіх кніг Брэсцкай абласной бібліятэкі.
http://ivie-lib.by/media/file/binary/2019/9/7/180193189527/img_0475__jpg-1.JPG?srv=cms

У пачатку кастрычніка 2019 года Георгій Міхайлавіч Грыбаў наведаў Іўеўскую раённую бібліятэку і прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала "Ільдэфонс Бобіч: святар, пісьменнік, асветнік", які быў арганізаваны на базе Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла (у межах праекта "Нашы людзі").

У падарунак бібліятэцы Георгій Міхайлавіч прывёз сваю манаграфію "Мир ценностей молодежи: прошлое, настоящее, Восток, Запад" з аўтографам і энцыклапедыю "Брест. 1000", прысвечаную юбілею абласнога цэнтра.

 

У аўтарскай манаграфіі на аснове параўнальных сацыялагічных даследаванняў аналізуецца самасвядомасць моладзі, вызначаецца агульнае і асаблівае ў каштоўнасных арыенцірах студэнцтва Беларусі, Польшчы і Германіі.

 
Асноўныя публікацыі Г. М. Грыбава:
  • Грибов, Г. М. Молодёжь и сельский туризм: социологический анализ [Текст] / Г. М. Грибов, А. И. Лысюк, М. Г. Соколовская // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя 1. Фiласофiя, палiталогiя, сацыялогiя.  2010.  № 2.  С. 116122.

  • Грибов, Г. М. Общественное мнение о сельском туризме: социологический анализ / Г. М. Грибов, А. И Лысюк, М. Г Соколовская // Вестник Брестского государственного технического университета. - 2010.  № 6. Гуманитарные науки.  С. 101103.

  • Грибов, Г. М. Агроэкотуризм в представлениях белорусских экспертов: социологический анализ [Текст] / Г. М. Грибов, А. I. Лысюк // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя 1. Фiласофiя, палiталогiя, сацыялогiя.  2012.  № 1.  С. 111120.

  • Здоровый образ жизни как молодежная проблема: региональные аспекты : монография / Г. М. Грибов [и др.]; ред. М. Н. Хурса; Институт социально-политических исследований при Администрации Президента РБ.  Минск : ИСПИ, 2002.  142 с. : рис.  (Проблемы самореализации молодежи).

  • Грибов, Г. М. Мир ценностей молодежи: прошлое, настоящее, Восток, Запад : монография / Г. М. Грибов Брест : Изд-во БрГТУ, 2006.  123 с.

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:

  • Грыбаў Георгій // Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — С. 75.

  • Гулідава, В. Дом  гэта там, дзе тваё сэрца... : гасцёўня рэдакцыі газеты "Іўеўскі край" / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2018. — 4 жніўня. — № 57. — С. 4.
        

       

 

  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет