Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
![]() |
Карэнда Іван Арсеньевіч (17.09.1950, в.Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці), беларускі паэт, грамадска-культурны дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996) і Саюза пісьменнікаў Расіі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У роднай вёсцы скончыў сямігодку, сярэднюю школу – у в. Морына Іўеўскага раёна.
З 1967 па 1971 год вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Настаўнічаў у сярэдняй школе вёскі Ракавічы Шчучынскага раёна.
У 1971-1972 гадах быў інструктарам, у 1972-1974 – другім сакратаром Шчучынскага раённага камітэта камсамола.
Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ у Маскве (1974-1976).
Працаваў загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты “Чырвоная змена” (1974-1976). Затым у партыйных органах: у Маскоўскім райкоме КПБ г. Мінска, у Мінскім гаркоме КПБ, у ЦК КПБ (1977-1991). Пасля – у Дзяржаўным камітэце па друку (1991-1992), намеснікам міністра інфармацыі (1992-1994), намеснікам міністра культуры і друку (1994-1996), у Выканкаме Саюза Беларусі і Расіі (1996-2000, Масква).
З 2001 па 2003 гг. Карэнда Іван Арсеньевіч працаваў начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
З 2003 года – на дыпламатычнай службе, працуе саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Першыя вершы І.А. Карэнды публікаваліся ў Шчучынскай раённай газеце “Савецкая вёска” (1971), з 1975 друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў лірыкі “Белы наліў” (1995 г.), “Знічка” (2003 г.), “Васількі надзеі” (2008 г.), паэтычнай кнігі для дзяцей “На загадкі ёсць адгадкі” (2001 г.).
У 2004 годзе выйшла кніга лірыкі “Апошняя малітва” на балгарскай мове. У перакладзе на рускую мову творы друкаваліся ў расійскіх літаратурна-мастацкіх часопісах, “Литературной газете”. На вершы Івана Карэнды беларускія кампазітары І.Лучанок, В.Раінчык, Дз.Далгалёў, М.Сацура, А.Чыркун і іншыя напісалі больш за 30 песень.
Іван Карэнда вядомы таксама як празаік. У 2011 годзе выйшла ў свет кніга прозы “Воплаўская госця”, якая ўключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка, аб’яднаныя адной тэмай – адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.
![]() |
У 2012 годзе І.А. Карэнда наведаў Іўеўскую раённую бібліятэку. Сустрэча з вядомым земляком падаравала прысутным яркія ўражанні, усе адчулі непарыўную сувязь пісьменніка з роднай зямлёй, малой радзімай.
Наступная творчая сустрэча іўеўчан з паэтам-земляком адбылася 19 красавіка 2018 года ў раённай бібліятэцы. Імпрэза ладзілася ў межах праекта “Нашы людзі” (да Года малой радзімы) і мела назву “Сустрэча з малой радзімай!”. Паэта заўсёды цягне да родных вытокаў, да роднага дома, да роднай зямлі, да імклівага і лагоднага Нёмана, дзе нарадзіўся і вырас, дзе ёсць надзейны прытулак, бацькоўская хата. Іван Арсеньевіч прачытаў прысутным яшчэ не апублікаваную паэму “Вочап: на скразнякахэпох”, у якой выказаў боль і трывогу за беларускую вёску.
![]() |
Падчас сустрэчы прысутныя атрымалі асалоду ад вершаў, напоўненых подыхам вечнасці і трапяткім імгненнем нашых дзён, хараством роднай прыроды і чысцінёй душэўных памкненняў.
У 2018 годзе ў дар ад І.А. Карэнды ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” атрымала яго новыя кнігі з аўтографам (паэму “Вочап”, казку для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Ёж иголки продавал”) і 35 кніг іншых аўтараў з хатняй калекцыі пісьменніка.
Году малой радзімы была прысвечана чарговая сустрэча з Іванам Арсеньевічам Карэндам, якая адбылася ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы ў лістападзе 2019 года. Вучні пачатковых класаў з цікавасцю слухалі аўтара цудоўных дзіцячых кніжак "Ёж іголкі прадаваў" і "На загадкі ёсць адгадкі", актыўна адгадвалі загадкі і прынялі ўдзел у міні-выставе малюнкаў "Беларусь у маім сэрцы".
![]() |
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/kultura/item/1793-yubilejnyya-matyvy.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
Верціхоўская, М. Адкрыты ўрок, або знесеныя ветрам : з вопыту прачытання аповесці-эсэ "Два ўрокі" Навума Цыпіса і аповесці "Воплаўская госця" Івана Карэнды // Маладосць. — 2007. — №12. — C. 106—116.
Врублеўскі, В. Карэнда Іван / Валянцін Урублеўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — C. 357—358.
Гулідава, В. Святло Радзімы — праз усё жыццё / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2018. — 28 красавіка. — № 31. — С. 5.
Дадатковыя матэрыялы:
Карэнда, І. Воплаўская госця // Полымя. — 2007. — № 7 (933). — С. 6—38.
Карэнда, І. Скрыпка з Берліна. Апавяданне // Маладосць. — 2010. — № 5 (678). — С. 7—10.
Карэнда, І.А. Вочап : на скразняках эпох : паэма / Іван Карэнда. — Гродна : Гродзенская друкарня, 2018. — 40 с.