Афиша


  

подробнее...       

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

 

Карпуць Яўген Вікенцьевіч

Карпуць Яўген Вікенцьевіч (26.03.1938, в.Лабачы, Іўеўскага раёна, Гродзенскай вобласці) – беларускі паэт і самадзейны кампазітар. Больш за 30 разоў узнагароджваўся граматамі і дыпломамі Беларусі і СССР.

Яго ўзгадавала зямля Іўеўская, адсюль ён пайшоў у вялікі свет, але не забыўся пра сваю малую Радзіму. Любоў да мастацтва прывівалася ў сям’і, дзе бацька добра іграў на цымбалах, а маці адорвала родзічаў сваімі посцілкамі ды ручнікамі. У 1956 годзе ён скончыў сярэднюю школу у пасёлку Юрацішкі і паступіў ў Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча.

Армейская служба сувязістам у горадзе Барысаве і далейшая вучоба ў Маладзечна (Маладзечанскае музычнае вучылішча) і Маскве (Маскоўскі дзяржаўны педінстытут) дапамаглі не толькі атрымаць грунтоўныя веды, прафесійныя навыкі, але і сфарміраваць характар, загартаваць волю.

З 1983 года пачаў працаваць настаўнікам школы №2 г. Стаўбцы. На Стаўбцоўшчыне, якая стала другой радзімай для Я.Карпуця,  раскрыўся яго літаратурны і музычны талент. На Стаўбцоўшчыне ў поўную сілу загучалі ягоныя песні. У сучаснай музычнай скарбонцы самародка больш за сто меладычных песень, і дыяпазон іх вельмі разнастайны – аб каханні і жаночай прывабнасці, аб чароўнай беларускай прыродзе і родным краі.

Яўген Карпуць – член стаўбцоўскага літаратурна-музычнага аб’яднання "Аўтограф" і народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. З дапамогай гэтых аб’яднанняў неаднаразова выходзілі вершаваныя зборнікі, дзе былі змешчаны вершы і песні Яўгена Карпуця. Творчае поле Яўгена Карпуця прываблівае шырокім дыяпазонам і шчырасцю, паэт нястомна праслаўляе сваю малую радзіму ў сваіх творах. Вершы "Васільковыя прасторы", "Світанак", "Хлеб" уключаны ў дапаможнік для вучняў 4-5 кл. ("Беларуская мова", 2003 г.). Творы Я.В. Карпуця друкуюцца як у мясцовых, так і ў рэспубліканскіх выданнях. Ён з'яўляецца сааўтарам звыш дваццаці калектыўных выданняў, сярод якіх: "Дзе расце сон-трава", "Голоса родной стороны" і іншыя.

У 2005 годзе выдадзены асабісты паэтычны зборнік "Феерверк", у 2011 г. – “Камертон”, у 2012 – “Вырай”.

У канцы 2016 года выйшла ў свет новая кніга яго выбраных твораў "Аксаміт". Гэта аб’ёмнае выданне, дзе сабраны вершаваныя і празаічныя творы, а таксама дарагія аўтару фотаздымкі – з роднымі і сябрамі. Кнігу можна падзяліць на некалькі раздзелаў. Адкрывае зборнік паэзія, якая агорнута настальгічнымі ноткамі па малой радзіме – Іўеўшчыне, дзе нарадзіўся Яўген Карпуць. "Малой Радзіме", "Для маленства хапала тут дзіў", "Былы наш хутар", "Дарога ў школу", "Родная вёска", "Бацькаўшчына",  "Мой любы куточак", "Гімн дзяцінству", "Дыфірамб у гонар лабачоўскіх землякоў" – самі назвы вершаў гавораць аб адносінах аўтара да Іўеўшчыны. Цэлая нізка твораў прысвечана Стаўбцоўшчыне, якая стала для аўтара другой радзімай. Выданне ўпрыгожвае графічны аўтапартрэт. Адметнай рысай творчасці паэта з’яўляецца багатая жанравая разнастайнасць. Гумарэскі і байкі – асобны раздзел кнігі. Аўтар запрашае чытача ўсміхнуцца ў сваіх прысвячэннях сябрам, паэтам і многім іншым людзям. Іранічныя "карацелькі", "карацелькі-мудрагелькі" – таксама яркая адметнасць творчага таленту паэта. У кнігу ўвайшлі песні з нотамі. Больш за палову з іх – аўтарскія, на словы і музыку Яўгена Карпуця. Ёсць у зборніку і песні іншых аўтараў на музыку самадзейнага кампазітара. Унутраная вокладка кнігі "Аксаміт" прадстаўляе ўсе выданні з творамі паэта.

У 2019 годзе наш зямляк, Яўген Карпуць, стаў фіналістам літаратурнага конкурсу, які быў прысвечаны Году малой радзімы, "Бацькаўшчына светлая Мая..." — сумеснага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса "Маладосць".

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:.

  • Врублеўскі, В. Пачуццё Радзімы : Яўгену Карпуцю – 75 / В. Врублеўскі // Iўеўскi край. — 2013. — № 21. — 23 сакавіка. — C. 6. 

  • Врублеўскі, В. Яго паэзія – індыкатар пачуццяў / Валянцін Врублеўскі // Iве – Юрацiшкi. — Мінск : А. М. Вараксін. — 2010. — C. 273–276. 

  • Карпуць Яўген Вікенцьевіч  // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 12.
  • Смалянічэнка, А. Госці ў хату – гаспадарам радасць : сустрэча ў Геранёнскай сельскай бібліятэцы з паэтам Яўгенам Карпуцём / Алена Смалянічэнка // Iўеўскi край. — 2010. — 8 верасня. — C. 3. 

  • Смалянічэнка, А. Паэт, кампазітар, мастак, настаўнік, неабыякавы да жыцця чалавек... / А. Смалянічэнка // Iўеўскi край. — 2016. — 13 красавіка (№ 27). — C. 4.

  • Усіновіч, А. Коласаўскі край, любая зямля... : новая кніга паэта / А. Усіновіч // Iўеўскi край. — 2013. — № 86. — 9 лістапада. — C. 12. 

     

        

 

  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет