Афиша


подробнее...

подробнее...

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

     

    

    

    

    

    

    

    

 

Корвін-Мілеўскі Іпаліт

Іпаліт (Гіпаліт) Корвін-Мілеўскі (06.08.1848 – 11.02.1932) – польска-беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права. Нарадзіўся 6 жніўня 1848 года ў вёсцы Друскенікі Гродзенскага павета ў каталіцкай дваранскай сям'і графа Оскара Іпалітавіча Корвін-Мілеўскага і яго жонкі Веранікі Ігнатаўны Ланеўскай-Воўк. Бацька Іпаліта атрымаў тытул графа ("граф на Мураваных Геранёнах") ад Папы Рымскага ў 1876 г.

Іпаліт меў яшчэ сястру Марыю (Марыю-Алівію) Корвін-Мілеўскую (1847–1934), якая выйшла замуж за Шымана Мяйштовіча, і брата графа Ігната Корвін-Мілеўскага (1846–1926), уласніка (па спадчыне) значнага маёнтка Геранёны (Віленская губерня), калекцыянера мастацтва і вядомага мецэната. Меў таксама малодшага брата Оскара Корвін-Мілеўскага, які памёр у дзяцінстве.

Аб сваёй уласнай генеалогіі Іпаліт казаў, што дакладна ведаў сваё паходжанне толькі ад Дамініка Корвін-Мілеўскага, шляхціца сярэдзіны XVIII ст. са Случчыны (Наваградскае ваяводства), чые продкі, верагодна, прыехалі на службу да князёў Радзівілаў з Польскага Каралеўства. А пра паходжанне сваёй маці пісаў, што вядзецца яе род ад Самуэля Ланеўскага-Воўка, шляхціца-кальвініста XVIII ст. з Віцебскага ваяводства.

З 1857 г. выхоўваўся ў Парыжы ў прыватным пансіёне, таму цудоўна ведаў французскую мову. Пазней у мемуарах адзначыў, што намер бацькоў адправіць яго выхоўвацца ў французскім пасіёне быў шкодным, бо не дазволіў Іпаліту з дзяцінства засвоіць мясцовыя звычкі і ўяўленні, а навязаў французскія. Прызнаваў, што французскае выхаванне часта не дазваляла атрымаць паразуменне з мясцовымі каталіцкімі дваранамі Літвы і Беларусі і прыводзіла да краху многіх яго палітычных намераў. Іпаліт Корвін-Мілеўскі лічыў, што адпраўляць дзяцей вучыцца за мяжу трэба толькі ў студэнцкую пару (у 18–20 гадоў), а першае выхаванне і адукацыю дзеці павінны атрымліваць у сваёй краіне.

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (1868 г.) і атрымаў ступень доктара права. Пасля адправіўся ў падарожжа па Афрыцы (Туніс, Алжыр, Егіпет і інш.), што было модным сярод дваран у тыя часы ў мэтах адукацыі і пашырэння кругагляду. Добра валодаў (акрамя роднай польскай мовы) рускай, беларускай і літоўскай мовамі.

Іпаліт Оскаравіч Корвін-Мілеўскі служыў у Касацыйнай палаце Сената Расійскай імперыі.

Маёнтак І. Корвін-Мілеўскага ў Лаздунах

З 1877 г. жыў у родавым маёнтку Лаздуны (вёскі Лаздуны і Лугамавічы) у Ашмянскім павеце (Віленская губерня), які атрымаў ад бацькі і за кароткі час ператварыў ва ўзорную гаспадарку. У маёнтку Лаздуны быў цудоўны сядзібна-паркавы ансамбль. Іпаліт быў здольным аграномам і членам Рады Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі. Прадстаўнік кансерватыўна настроеных каталіцкіх землеўладальнікаў Беларусі і Літвы.

Заснаваў у Вільні газету "Kurier Litewski" ("Літоўскі кур'ер") і быў яе ўласнікам з 01.09.1905 да 01.12.1905 г.

Іпаліт Оскаравіч Корвін-Мілеўскі падтрымліваў ідэю канстытуцыйнага абмежавання расійскага самаўладдзя, выступаў за пашырэнне правоў прадстаўнічых органаў улады, за ўвядзенне земстваў на Беларусі і Літве. Падкрэсліваў адметнасць інтарэсаў мясцовых, "краёвых палякаў", быў адным з кіраўнікоў "краёўцаў" ліберальна-кансерватыўнага кірунку.

У 1906 г. быў абраны дэпутатам (1906–1909 гг.) ад Віленскай губерні ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі, уваходзіў у т.зв. "цэнтр".

Корвін-Мілеўскі ўдзельнічаў 1–2 ліпеня 1907 г. у Вільні на з'езде землеўладальнікаў шасці "паўночна-заходніх" (беларуска-літоўскіх) губерняў, які прыняў рашэнне пра стварэнне "Краёвай партыі Літвы і Беларусі" і зацвердзіў праграму новай партыі. Быў адным з трох прадстаўнікоў фракцыі гэтай партыі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.

У 1909 г. паўторна абраны дэпутатам (1909–1910 гг.) ад Віленскай губерні ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі на новы тэрмін. У 1910 г. у знак пратэсту супраць палітычнага курсу Пятра Сталыпіна пакінуў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі.

Разам з братам аказваў фінансавую падтрымку аднаўленню Польскага тэатра ў Вільні. З 1911 г. замест ідэй "краёвасці" пачаў падтрымліваць ідэі Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі і лічыў неабходным пашырэнне польскай мовы і культуры сярод беларусаў для прылучэння да каштоўнасцей "заходняй цывілізацыі". Выказваўся ў прэсе ў 1913 г., што беларускамоўная газета "Наша Ніва" фінансуецца расійскім урадам і таму яе дзейнасць мае на мэце русіфікацыю літоўска-беларускіх губерняў, за што быў крытыкаваны Янкам Купалам.

У 1915 г. выехаў у Парыж. На старонках французскага друку выступаў з ідэяй федэрацыі Польшчы і літоўска-беларускага края. У 1918 г. адмовіўся ад ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі і стаў прыхільнікам ідэй групоўкі так званых "віленскіх кансерватараў", а ў 1919 г. стаў аўтарам афіцыйнага мемарыялу "віленскіх кансерватараў" аб дзяржаўнай уніі (федэрацыі) Польшчы і літоўска-беларускага края.

З 1919 г. знаходзіўся ў родавым маёнтку Лаздуны, які, як і тэрыторыя Заходняй Беларусі, паводле рашэння Рыжскага мірнага дагавора (1921) быў у складзе міжваеннай Польшчы. Рэзка крытыкаваў вынікі Рыжскага мірнага дагавора, хоць за Мілеўскім захаваліся ўсе яго маёнткі. Адышоў ад палітыкі ў 1919 г.

Памёр 11 лютага 1932 года ў горадзе Познань (Польшча).

                      

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Буйко, И. Экономист, публицист, государственный и общественный деятель, доктор права... / И. Буйко // Ивьевский край. — 2012. — 22 лютага. — № 15. — С. 4. — Режим доступа: http://ivie-lib.by/media/file/binary/2017/7/24/180171892762/img_20170824_0001_jpg-1.jpg?srv=cms

  • Врублеўскі, В. Гаспадар, навуковец і дзяржаўны дзеяч / В. Врублеўскі // Іве  Юрацішкі. — Мінск: А. М. Вараксін, 2010. — С. 240—242.

  • Гулідава, В. Іпаліт Корвін-Мілеўскі  гонар зямлі Лаздунскай: гісторыка-культурны праект / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2017. — 29 красавіка. — № 32. — С. 20.

  • Пракопчык, I. Уладары зямлі Івейскай Корвін-Мілеўскія: 1907-1921 / І. Пракопчык, I. Буйко // Iўеўскi край. — 2005. — 29 кастрычніка. — C. 3.
           

           
           
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет