Краязнаўчы каляндар

                    

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2021 год  

             

СТУДЗЕНЬ

  • 70 гадоў з часу масавага стварэння калектыўных гаспадарак – калгасаў у Іўеўскім раёне.

  • 100 гадоў назад на беларускай мове пачалі друкавацца “Нядзельныя евангеллі і навукі” (3 тамы) Ільдэфонса Бобіча, былога святара Іўеўскага касцёла.


  • 65 гадоў з дня нараджэння Пілюк Ядвігі Эдвардаўны (03.01.1956, в. Урцішкі Іўеўскага раёна), кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта, вучонага ў галіне селекцыі маслінавых культур (рапса), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008).

  • 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Іванавіча Міхневіча (21.01.1941, в. Чаркесы Іўеўскага раёна), доктара тэхнічных навук, прафесара, загадчыка кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), акадэміка Міжнароднай і Беларускай інжынерных акадэмій.

 

ЛЮТЫ

  • 60 гадоў з часу стварэння ў Іўеўскім раёне саўгаса “Чарнэлі” (1961).

 

  • 60 гадоў з дня нараджэння Васільева Аляксея Уладзіміравіча (23.02.1961, г. п. Юрацішкі Іўеўскага раёна), урача-інфекцыяніста, кандыдата медыцынскіх навук (2003), дацэнта кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2006 г.). 

         

САКАВІК

  • 100 гадоў назад (18.03.1921) Іўеўшчына ўвайшла ў склад Польшчы (падпісана пагадненне паміж Польшчай і Савецкай Расіяй).

  • 125 гадоў з дня нараджэння Якава Іванавіча Жынько (13.03.1896, в. Морына – 22.08.1937), памочніка армейскага інспектара Беларускай ваеннай акругі, палкоўніка.

  • 75 гадоў з дня нараджэння Рыбакова Мікалая Мікалаевіча (14.03.1946, г.п. Іўе – 1986), удзельніка вайны ў Афганістане, прапаршчыка Савецкай Арміі, камандзіра ўзвода па рамонту бранетанкавай тэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў Гродне.

  • 90 гадоў з дня нараджэння Яцкевіча Мечыслава (26.03.1931, в. Бокшышкі Іўеўскага раёна), польскага літаратуразнаўца, культуролага, перакладчыка, эсеіста, публіцыста.

  • 40 гадоў з дня нараджэння Гецэвіча Андрэя Казіміравіча (27.03.1981, в. Ліпнішкі), кандыдата гістарычных навук, дацэнта.

 

КРАСАВІК

  • 190 гадоў таму на Ашмяншчыне пачалося паўстанне супраць царызму начале з генералам Генрыхам Дэмбінскім. У той час амаль уся тэрыторыя Іўеўскага раёна ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета.

  • 175 гадоў з дня нараджэння Ігнація Кароля Корвін-Мілеўскага (27.04.1846,  Геранёны – 1926), вядомага ў Еўропе мастака, калекцыянера, мецэната, публіцыста.

http://ivie-lib.by/media/file/binary/2017/0/12/180162803333/1__jpg-57.jpg?srv=cms 

        

МАЙ

  • 335 гадоў з часу (1686 г.), калі знакамітыя Агінскія перадалі Іўе ў заклад магнатам Сапегам.

  • 65 гадоў з дня нараджэння Мікуліч Ларысы Емяльянаўны (01.05.1956 г., в.Чапунь), беларускай актрысы тэатра лялек, уладальніцы прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальны анёлак” (2010), знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Беларусі”. З 2000 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.

http://ivie-lib.by/media/file/binary/2018/2/21/180181158795/mikulich1__jpg.jpg?srv=cms 

        

ЧЭРВЕНЬ

  • 130 гадоў з дня нараджэння Францука Яна Станіслававіча (01.06.1891, в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна – пасля 1968), каталіцкага святара заходняга абраду, удзельніка беларускага хрысціянскага руху, духоўнага пастыра і педагога.

  • 80 гадоў таму (25.06.1941) каля мястэчка Суботнікі адбылася першая бітва 24-й стралковай Самара-Ульянаўскай дывізіі генерала Кузьмы Мікітавіча Галіцкага з 19-й танкавай дывізіяй генерал-лейтэнанта фон Гота. Бітва працягвалася 3 дні каля населеных пунктаў: Сурвілішкі, Трабы, Юрацішкі і ў навакольных мясцінах.

  • 90 гадоў з дня нараджэння Клінцавіча Віктара Юльянавіча (27.06.1931, в. Чаркесы Іўеўскага раёна – 04.02.2001), доктара медыцынскіх навук (1991), вядомага спецыяліста ў галіне грудной хірургіі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1988).

        

ЛІПЕНЬ

  • 85 гадоў з дня нараджэння Дзедуля Вацлава Іванавіча (22.07.1936, в. Урцішкі Іўеўскага раёна), урача-тэрапеўта, кандыдата медыцынскіх навук (1969), у 2001–2006 – загадчыка 2-й кафедры ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дацэнта, вучонага, педагога.

      

ЖНІВЕНЬ

  • 50 гадоў назад (1971) была адкрыта Юрацішкаўская дзіцячая музычная школа. З 2004 пераўтворана ў дзіцячую школу мастацтваў. З 27 снежня 2011 года была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юрацішкаўская дзіцячая школа мастацтваў”.

 

  • 80 гадоў таму (02.08.1941) у лесе каля вёскі Стоневічы немцы расстралялі 220 яўрэяў. Гэта была першая акцыя па знішчэнню іўеўскіх яўрэяў.

 

  • 80 гадоў назад (1941) ў вёсцы Белы Бераг фашысты расстралялі дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Марыю Мікалаеўну Чэрнік і яе сына Мікалая.

  • 460 гадоў гадоў (1561) з часу выдачы татарам ад караля Польшчы і Вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста прывілея на шляхецтва. Яны былі ўпершыню ў Еўропе і ў свеце ўраўняны з хрысціянамі на шлюбы і атрымалі права на беларускія імёны і прозвішчы. Адбыўся іх першы перапіс.

  • 90 гадоў з дня нараджэння Дзюбайлы Паўла Кузьміча (05.08.1931, в. Кукарава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці  1995), былога дырэктара Бакштаўскай СШ, доктара філалагічных навук, беларускага пісьменніка, выдатнага крытыка і літаратуразнаўца.

 

  • 90 гадоў з дня нараджэння Врублеўскага Валянціна Антонавіча (06.08.1931, в. Крычнікі Іўеўскага раёна), педагога, гісторыка і краязнаўца. Аўтар публікацый па гісторыі Іўеўскага раёна, гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і інш.
  • 50 гадоў з дня нараджэння Звярко Уладзіміра Лявонцьевіча (24.08.1971, в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна), урача-акушэра-гінеколага вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кандыдата медыцынскіх навук (2003), дацэнта (2007). Прарэктар па лячэбнай рабоце УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт" (2010-2012). З 2012 г. галоўны ўрач установы аховы здароўя "Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр". Узнагароды: ганаровыя граматы Гродзенскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2012) і інш.

  
  • 55 гадоў з дня нараджэння Колышко Аляксандра Мар'янавіча (28.08.1966, в. Крычнікі Іўеўскага раёна), псіхолага, спецыяліста ў галіне педагагічнай псіхалогі, кандыдата псіхалагічных навук (2012), загадчыка кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы (з 2013), дацэнта.
    
      

ВЕРАСЕНЬ

  • 25 гадоў з часу адкрыцця (26.09.1996) помніка воінам-афганцам ў парку на Камсамольскай плошчы г.п.Іўе.

 

    

КАСТРЫЧНІК

  • 80 гадоў назад (у пачатку кастрычніка 1941 г.) гітлераўская зондэркаманда пачала масавы расстрэл мясцовых жыхароў, былых савецкіх актывістаў.

 

ЛІСТАПАД

  • 390 гадоў таму (1631) па загаду Мікалая Кішкі, уладара Іўя, пры Іўеўскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла пабудаваны кляштар бернардзінцаў, мураваны корпус якога далучаўся да паўночнага фасада касцёла.

 

       

СНЕЖАНЬ

  • 70 гадоў з дня нараджэння Кліменка Івана Дзямідавіча (03.12.1951, г.п. Юрацішкі), беларускага мастака, майстра манументальнага і станковага жывапісу, педагога, прафесара Беларускай Акадэміі мастацтваў.

      

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2020 год  

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2019 год

 

 

  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет