Афиша


  

подробнее...       

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

  

Краснабаеў Міхаіл Дзмітрыевіч

Краснабаеў Міхаіл Дзмітрыевіч (05.11.1960, в. Лябёдка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці "Чалавек года Віцебшчыны-2015", мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (з 2017 г.), старшыня мастацкага савета тэатра.

Пражываў з бацькамі ў в. Лелюкі Іўеўскага раёна. Бацька Дзмітрый Міхайлавіч Краснабаеў быў пасля вайны намеснікам дырэктара дзіцячага дома ў Іўі, а потым дырэктарам Лелюкінскай СШ, маці  завучам школы.

З 1980 па 1981 год год навучаўся ў Мінскім інстытуце культуры. З 1981 па 1985 год  ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

 З 1985 па 2004 год працаваў артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

Міхаіл Краснабаеў праявіў сябе выканаўцам шырокага творчага дыяпазону. Сярод яго найбольш значных вобразаў: Сымон ("Сымон-музыка" Якуба Коласа), Рамэа ("Рамэа і Джульета" У. Шэкспіра), Пётр ("Мяшчане" М. Горкага), Шкаляр ("Несцерка" В. Вольскага), Артур ("Танга" С. Мрожака), Грэй ("Алые паруса" А. Грына), Сушчэня, Барэйка ("Выстрел в тумане" і "Пакахай мяне, салдацік!" па В. Быкаву) і іншыя.

З 2000 па 2001 год навучаўся ў Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, у "Майстэрні Пятра Фаменка" (Масква, Расія).

З 2004 па 2017 год працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя Якуба Коласа.

Значнае месца ў рэжысёрскай творчасці М. Краснабаева займаюць спектаклі па творах У. Караткевіча: "Вераб'іная ноч" (па пралогу да рамана "Нельга забыць"), "Ладдзя роспачы" (па аднайменнай аповесці), "Леаніды не вернуцца на зямлю" (па раману "Нельга забыць"), "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (па аднайменнаму раману). Міхаіл Краснабаеў паставіў шэраг добрых спектакляў для дзяцей: "Доктар Айбаліт", "Снежная каралева" Я.Шварца, "Прыгоды Дзюймовачкі" П. Ісайкіна і іншыя.

З 2017 года М. Д. Краснабаеў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Узнагароды:

1987  дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за ролю Сымона ў спектаклі "Сымон-музыка".
2003 г.  дыплом лаўрэата III ступені Рэспубліканскага конкурсу п'ес для тэатра "Чалавек і грамадства" ў намінацыі "Інсцэніроўка па творах беларускай літаратуры для драматычнага тэатру" за інсцэніроўку аповесці У. Караткевіча "Ладдзя роспачы".
2010 г.  Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2012  Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
2013  Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2015  нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі".
2016  ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны".
     
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:.
  • Васильева, С. В Коласовском театре новый художественный руководитель / Светлана Васильева // Витебский курьер. — Режим доступа: https://vkurier.by/107996

  • Москвина, Е. Как это было: Витебский "Человек года  2015" / Евгения Москвина // Витебский курьер. — Режим доступа: https://vkurier.by/45521

  • Михаил Краснобаев // сайт Национального академического драматического театра имени Якуба Коласа . — Режим доступа: http://kolastheatre.by/ru/creative-staff/mihail-krasnobaev

  • Палёт магчымы, або Рэжысёры і крытыкі ў пошуках крытэрыяў : з рэдакцыйнага "круглага стала" / Рычард Смольскі [і інш.] // Мастацтва : часопіс / заснавальнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — 2012. ― № 10. ― С. 42―47.

   

 
   
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет