Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна
Скончыла ў Бакштах сярэднюю школу. Працавала на хлебазаводзе ў г.п. Узда Мінскай вобласці. Адпрацавала там шэсць гадоў, затым выйшла замуж. Жыве ў в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Да выхаду на заслужаны адпачынак 30 гадоў працавала паштальёнам. На працягу 15 гадоў з’яўлялася дэпутатам мясцовага Савета.
Паэзіяй зацікавілася з маленства, складаць вершы пачала яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў раённай газеце “Чырвоная зорка” ў 1985 годзе.
Больш за 20 калектыўных зборнікаў было напісана ў суаўтарстве. Творы Г. Нічыпаровіч друкаваліся ў газетах: “Звязда”, “Мінская праўда”, “Беларуская ніва”, “Краязнаўчая газета”, ЛіМ”, у раённай газеце “Чырвоная Зорка” – пастаянна; у часопісах: “Алеся”, “Гаспадыня”, “Вожык”, “Вясёлка” і інш.
Крыніцамі натхнення для Галіны Міхайлаўны сталі: навакольная прырода, штодзённыя зносіны з простымі і шчырымі людзьмі падчас працы паштальёнам, успаміны пра малую радзіму – Іўеўшчыну, пра бацькоў, аднавяскоўцаў.
Піша вершы для дарослых і дзяцей. Апошнім часам спрабуе сябе ў прозе. Дзіцячая тэматыка ёй блізкая таму, што мае шэсць унучак. Пісьменніца часта ладзіць сустрэчы з маленькімі чытачамі, якім ужо добра вядомы яе кніжкі "Дзіва дзіўнае", "Непаседа", "В ожидании чудес", "Забавы дзетвары", “Истории бабушкиного детства”.
У 2020 годзе ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы была арганізавана сустрэча пісьменніцы з навучэнцамі Іўеўскай школы (у межах бібліятэчнага праекта “Нашы людзі”). Падчас сустрэчы Галіна Міхайлаўна расказала пра сваё жыццё і творчасць, прэзентавала новыя выданні.
Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/kultura/1783-galina-nichyparovich-golas-movy-majoj-u-vyakakh-ne-zgubi-sya.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
![]() |
Двойчы была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2015 годзе Саюз пісьменнікаў узнагародзіў яе Дыпломам як пераможцу літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ёсць узнагароды ад установы “Выдавецкі дом “Звязда”, ад рэдакцыі газеты “Звязда”, два дыпломы ад народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Мінскага абласного цэнтра народнай творчасці. Лаўрэат сямі раённых творчых конкурсаў.
Кнігі Г. Нічыпаровіч:
![]() |
Нічыпаровіч, Г. Непаседа : [вершы і апавяданні : для дзяцей] / Галіна Нічыпаровіч. — Мінск: Амалфея, 2006. — 31, [1] с.
Ничипорович, Г. Ромашковое поле / Г. Ничипорович. — Минск : Амалфея, 2006. — 96 с.
Ничипорович, Г. В ожидании чудес: [стихи] / Галина Ничипорович. — Минск: Вараксин А. Н., 2014. — 23 с., [4] с. : цв. ил.
Нічыпаровіч, Г. М. Забавы дзетвары : вершы / Галіна Нічыпаровіч ; мастак Алена Лось. — Мінск : Звязда, 2015. — 32 с.
Нічыпаровіч, Г. М. Загадкавы свет : [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Галіна Нічыпаровіч ; [мастак В. М. Карповіч]. - Мінск : Народная асвета, 2019. — 15 с. — (Бібліятэка Асветыка).
Нічыпаровіч, Г. М. Хвілінкі-перапынкі : вершы, загадкі, апавяданні, казкі / Галіна Нічыпаровіч ; [мастак С. Волкаў]. — Мінск : Звязда, 2020. — 133, [2] с.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Бутурля, І. Галіна Нічыпаровіч: "Голас мовы маёй у вяках не згубіўся!" : літаратурная гасцёўня / І. Бутурля // Iўеўскi край. — 2015. — 5 верасня (№ 67). — C. 9.
Славутыя землякі : 1 лютага адзначае свой дзень нараджэння наша зямлячка Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч // Іўеўскі край. — 2020. — 1 лютага. — № 8. — С. 20.
Халява, І. Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч: “Сцяжынку стаптала я, веру, да сэрцаў сваіх землякоў…” / І. Халява // Іўеўскі край. — 2020. — 21 сакавіка. — № 22. — С. 9.