Пазняк Янка (Ян Аляксандравіч) 

Грамадска-культурны і рэлігійны свецкі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., адзін з лідэраў заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху міжваеннага дваццацігоддзя, палітык, рэдактар і публіцыст. У заходнебеларускім друку выступаў пад псеўданімамі Янка Дудар, Той Самы, Сяленец.

Нарадзіўся 1887 або 19 лютага 1895, або 1897 у в.Суботнікі Лідскага павета Гарадзенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям'і беларусаў-католікаў: бацькі  Аляксандар і Ганна (з дому Тучкоўскіх) Пазнякі. Атрымаў агульную сярэднюю і музычную адукацыю.

У маладосці далучыўся да беларускага руху. У 19091912 гадах удзельнічаў у працы беларускіх хрысціянска-асветніцкіх суполак. У 19131915 гг. у Вільні сумесна з А.Бычкоўскім, Б.Пачопкам і А.Лявіцкім (Ядвігіным Ш.) прымаў удзел у выданні першай беларускай каталіцкай газеты "Biełarus". У 19181920 гадах Я. Пазняк служыў арганістам у касцёле ў Лаварышках каля Вільні, пасля у касцёле Святых Янаў у Вільні. Сябра Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці з моманту яе заснавання ў маі 1917 годзе ў Петраградзе.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім хрысціянска-дэмакратычным руху, асабліва пасля пераносу ў 1921 годзе яго цэнтра ў Вільню. У 19281936 гадах рэдагаваў газету "Biełaruskaja krynica". З 1938 года Ян Пазняк рэдагаваў часопіс "Хрысціянская думка", дапамагаў выдаваць грамадскі часопіс "Самапомач". Выступаў у друку з артыкуламі, у якіх між іншага каментаваў бягучыя палітычныя падзеі, аналізаваў грамадскую, рэлігійную і культурную сітуацыю беларускай меншасці ў Польшчы, акрэсліваў кірункі яе дзейнасці для абароны сваіх правоў, тлумачыў ідэалагічныя падставы хрысціянскага дэмакратызму. Між іншага напісаў працу "Самаўрад вясковых гмін", выдадзеную ў Вільні ў 1929.

Супрацоўнікі рэдакцыі «Biełaruskaj krynicy» ў Вільні.
Янка Пазняк – першы справа

З 1928 года  сакратар Прэзідыума ЦК Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, з 1936  старшыня Прэзідыума Беларускага народнага аб'яднання. Арганізатар беларускіх сялянскіх мастацкіх калектываў і стваральнік беларускіх вясковых школ. З пачатку 1930-х  старшыня Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта.

З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войск у  1939 г. арыштаваны органамі бяспекі. Паводле адной з версій да чэрвеня 1941 г. знаходзіўся ў турме ў Старой Вілейцы недалёка ад Маладзечна. Дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі.

 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:

  • Врублеўскі, В. Янка Пазняк / Валянцін Врублеўскі // Iве  Юрацiшкi. — Мінск: А. М. Вараксін. — 2010. — C. 123—126.

  • Пазняк Янка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тамах. Т. 5. — Мінск. — С. 377.

        
 
 
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Церемония вручения книг «Я гражданин Республики Беларусь» |
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • COVID

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет