Афиша


  

подробнее...       

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

       

Побаль Леанід Давыдавіч  

Леанід Давыдавіч Побаль  беларускі археолаг, доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1990). Член-карэспандэнт і акадэмік (з 1999) Міжнароднай Славянскай акадэміі, член Польскага археалагічнага таварыства і Беларускага таварыства аховы помнікаў. 

Нарадзіўся 28 траўня 1924 года ў в.Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў пачатковай школе ў Мікалаеве (1931-1937), у сямігодцы ў Дзяляцічах Навагрудскага раёна (1937-1939), сярэдняй школе ў Любчы Навагрудскага раёна (1939-1941). У час 2-й сусветнай вайны партызанскі сувязны і баец атрада ім.Свярдлова, адзначаны баявымі ўзнагародамі: ордэны Айчыннай вайны II ступені, "Знак Пашаны", медалі "Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.", "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.".

Працаваў настаўнікам   у пачатковых школах у вёсках Зенявічы і Пліса Навагрудскага раёна (1944-1945), загадчыкам пачатковай школы ў в.Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага раёна (1945-1946). Скончыў Інстытут фізкультуры (1950), гістфак БДУ (1951). Працаваў у Баранавічах у чыгуначнай СШ №1 (1950-1951), загадчыкам РАНА ў Любчы (адначасова выкладаў у Любчанскай СШ рабочай моладзі) (1951-1952), дырэктарам СШ №1 у г.Стоўбцы (1952-1952). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1955-1958). Затым працаваў  у гэтым інстытуце ў сектары археалогіі (1970-1991 загадчык сектара) да 1996 года. На адпачынку з 2002 года. Прадстаўнік ад Беларусі ў Міжнароднай уніі славянскай археалогіі (да 1996).

Аўтар 6 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацый. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці  вывучэнне старажытнай гісторыі славян на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце гісторыі славян Усходняй Еўропы. Вывучаў помнікі позняга этапу зарубінецкай культуры, абарончыя ўмацаванні гарадзішчаў, паўзямлянкавыя і наземныя жытлы гарадзішчаў і селішчаў. Узначальваў археалагічныя экспедыцыі па вывучэнню ранняга жалезнага веку Беларусі. Навуковыя публікацыі  з 1957 года, у беларускім, украінскім, нямецкім, англійскім друку.  Аўтар шматлікіх артыкулаў, даследаванняў, навуковых дакладаў, рэцэнзій. Выдаў манаграфіі "Старажытнасці Тураўшчыны" (1969), "Славянскія старажытнасці Беларусі" (1971-1974), "Беларускія старажытнасці ў музеях Польшчы" (1979), "Археалагічныя помнікі Беларусі: Жалезны век" (1983).

Асноўныя працы:

  1. "Старажытнасці Тураўшчыны" ("Древности Туровщины"; 1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалагічных даследаванняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці — Ствігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў наваколля Турава, да якіх прывязаныя археалагічныя помнікі ад эпохі неаліту да сярэднявечча.

  2. "Славянскія старажытнасці Беларусі" (Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971;

  3. Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973;

  4. Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н.э. по начало II в. н.э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.

  5. "Старажытнасці Беларусі ў музеях Польшчы" (Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музеях Польшчы.

  6. "Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век" (Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенезу.

  7. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.

  8. Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.

     

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Врублеўскі, В. Археолаг, вучоны, грамадскі дзеяч / Валянцін Врублеўскі // Iве  Юрацiшкi. — Мінск: А.М. Вараксін. — 2010. — C. 305—306. 
  • Каробушкіна, Т. М. Жыццё, прысвечанае археалогіі (да 80-годдзя з дня нараджэння Леаніда Давыдавіча Побаля) / Таццяна Каробушкіна // Беларускі гістарычны часопіс.2004. — No 5.С. 6263.

  • Мядзведзева, В. У. Археолагі ураджэнцы Гродзеншчыны : даследаванні, дасягненні, перспектывы : [Побаль Леанід Давыдавіч] / В. У. Мядзведзева // Матэрыялы па археалогіі Беларусі / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі.Мінск. — 2010. — Вып. 19 : Археалогія і гісторыя Гродзеншчыны. С. 263.

  • Побаль Леанід Давыдавіч / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.)  [і інш.] // Культура Беларусі : Энцыклапедыя. Т6. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2015. — 488 с.

  • Побаль Леанід Давыдавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — 1999. — C. 359—360.

  • Побаль Леанід Давыдавіч / Таццяна Каробушкіна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 516—517.
  • Поболь Леонид Давыдович// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.].Минск, 2008.Т. 6.С. 112.

  • Пяткевіч, А. М. Побаль Леанід Давыдавіч / Аляксей Пяткевіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч ; Гродзен. дзярж. ун-т імя Я. Купалы.Гродна, 2000.С. 240—241.

  • Юбілейны буклет да 90-годдзя з трудамі Побаля Л.Д. / Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі.

 

     
       
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет