Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Выпіска з правілаў карыстання
ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”
1.1 Правілы карыстання дзяржаўнай установай культуры “Іўеская раённая бібліятэка” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу 03.02.2017г.
1.2 Парадак карыстання бібліятэкай, яе філіяламі, пералік асноўных паслуг і ўмоў іх прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, а таксама дадзенымі Правіламі.
1.3 Права на карыстанне бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.
1.4 Карыстальнікі бібліятэк маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі.
Карыстальнікі бібліятэк маюць права:
2.1 наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы;
2.2 бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў;
2.3 бясплатна атрымлівацьі кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;
2.4 атрымліваць для часовага карыстання дакументы з бібліятэчных фондаў;
2.5 атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк;
2.6 карыстацца даведачна-пошукавым апаратам бібліятэк;
2.7 атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчным абанеменце, калі неабходныя кнігі ці іншыя дакументы ў фондзе бібліятэк адсутнічаюць;
2.8 прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі;
2.9 карыстацца ўсімі відамі платных паслуг згодна з “Палажэннем аб платных паслугах бібліятэк ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”;
2.10 інваліды і іншыя фізічна аслабленыя асобы маюць права атрымліваць дакументы з бібліятэчных фондаў публічных бібліятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.
Заўвага: асобы, якія пражываюць у Іўеўскім раёне без прапіскі, прапісаны часова, альбо перарэгістраваныя без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі у межах бібліятэк.
3.1.1 выконваць правілы карыстання бібліятэкай;
3.1.2 беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў;
3.1.3 ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны вяртаць дакументы, атрыманыя з бібліятэчных фондаў;
3.1.4 праходзіць перарэгістрацыю карыстальнікаў бібліятэк у тэрмін і у адпаведнасці з парадкам рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэкі
3.1.5 пры атрыманні дакументаў з дэфектамі паведаміць аб гэтым бібліятэкару.
3.2.1 наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, іх аналагаў;
3.2.2 уваходзіць у бібліятэку з жывёламі;
3.2.3 выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, устаноўленых бібліятэкай;
3.2.4 прыносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прылады (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру), выкарыстоўваць мабільны тэлефон у залах абслугоўвання чытачоў, у тым ліку з мэтай відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;
3.2.5 у выпадку страты, пашкоджання дакументаў з бібліятэчных фондаў карыстальнікі бібліятэк замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі бібліятэкі кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам.
4.1 Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі), паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных формаў, азнаёміцца з правіламі карыстання Бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.
4.2 Дзеці і падлеткі да 14 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні і пашпарта аднаго з бацькоў або дакумента, які пацвярджае асобу апекуна, папячыцеля, работніка дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, школ і г.д.).
Заўвага: перарэгістрацыя чытачоў у Бібліятэцы праводзіцца штогод (з 2 студзеня) для статыстычнай справаздачы перад заснавальнікамі бібліятэкі і органамі дзяржаўнай статыстыкі; чытачы, якія прайшлі перарэгістрацыю абслугоўваюцца толькі пры адсутнасці запазычанасці.
5.1.1 уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання;
5.1.2 вызначаць умовы карыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх;
5.1.3 вызначаць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі за шкоду, нанесеную карыстальнікам;
5.1.4 вызначаць тэрмін, на які пазбаўляюцца права карыстацца бібліятэкай тыя, хто парушыў Правілы ці нанёс шкоду бібліятэцы.
5.2 Бібліятэка абавязана:
5.2.1 захоўваць канфіндэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў;
5.2.2 даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы;
5.2.3 забяспечваць ім магчымасць карыстацца каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі дадзеных, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументам;
5.2.4 аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;
5.2.5 знаёміць з Правіламі карыстання бібліятэкай;
5.2.6 абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэк у адпаведнасці са сваім Статутам (Палажэннем) і Правіламі карыстання бібліятэкай.