Эпштэйн Шахно (Аляксандр Барысавіч)

Шахно Эпштэйн (10 снежня 1883 г., мястэчка Іўе Ашмянскага ўезду Віленскай губерніі 27 ліпеня 1945 г., Масква)  вядомы яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуравед.

Нарадзіўся ў сям'і хасідаў, нашчадак вядомых равінаў. Да 16 гадоў вучыўся ў прыватных выкладчыкаў і ў іешыве, добра ведаў яўрэйскую і рускую літаратуру. Праявіўшы здольнасці да малявання, паехаў вучыцца жывапісу ў Варшаву, дзе ў 1903 годзе ўступіў у Бунд (яўрэйская сацыялістычная партыя). Выступаў за нацыянальна-культурную аўтаномію для ўсходнееўрапейскага габрэйства, стварэнне свецкай сістэмы асветы.

У 1905 годзе за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях быў арыштаваны, пасля вызвалення па амністыі пераехаў у Вільню і пачаў працаваць журналістам: спачатку  у рускай газеце, затым перайшоў да публіцыстыкі на ідыш у бундаўскай газеце "Фолксцайтунг". У 1906 годзе падчас выбараў у 2-ю Дзяржаўную думу вёў агітацыю за Бунд ў Гродзенскай губерніі, ізноў быў арыштаваны і высланы на 2 гады ў Валагодскую губернію, адкуль збег за мяжу.

Удзельнікі мітынгу прадстаўнікоў яўрэйскага народа падпісваюць заклік да братоў яўрэяў ва ўсім свеце.
У 1-радзе (злева направа): С.Маршак, П.Маркіш, Д.Бергельсон, С.Міхаэлс, Б.Іофан, І.Эрэнбург.
У 2-м радзе: Я.Фліер, Д.Ойстрах, І.Нусінаў, Я.Зак, В.Зускін, А.Тышлер і Ш.Эпштэйн.
Фота Ф. Кіслова і Г. Шырокава (ТАСС).

З канца 1909 года Шахно Эпштэйн знаходзіцца ў ЗША, дзе стаў сакратаром Цэнтральнага савета Бунда, адным з заснавальнікаў Яўрэйскай сацыялістычнай федэрацыі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Эпштейн прыехаў на Украіну, працаваў у кіеўскай "Фолксцайтунг", быў сурэдактарам ​​адэскіх "Известий". Пры расколе Бунда ў 1919 годзе ён увайшоў у Камуністычны Бунд (Комфарбанд), а ў жніўні таго ж года  у кампартыю Украіны. Пасля захопу Адэсы дзянікінцамі летам 1919 года Эпштейн працаваў у Беларусі, дзе рэдагаваў газету "Дер Штерн" і віцебскія "Известия".

У 1921 годзе Эпштейн (верагодна, па заданні Камінтэрна) зноў пераязджае ў ЗША. Пад псеўданімам Іосіф Барсан рэдагаваў нью-ёркскі штотыднёвік "Дер эмес", садзейнічаў далучэнню левага крыла Яўрэйскай сацыялістычнай асацыяцыі (ЯСА) да Працоўнай (камуністычнай) партыі ЗША. Пасля расколу ЯСА з 1922 г. разам з М. Ольгіным стаў сурэдактарам ​​газеты "Фрайхайт" - органа яўрэйскага аддзялення партыі.

Група яўрэйскіх літаратараў. У 1-радзе (злева направа): Лейб Квітко,
Дэр Ністэр, Шахно Эпштэйн, Перац Маркіш.
У 2-м радзе: Абрам Коган, Фельдман, Мэір Даніэль. Кіеў, 1927 г.

Пасля вяртання ў Савецкі Саюз у 1929 годзе Эпштейн быў прызначаны галоўным рэдактарам харкаўскага штомесячнага літаратурнага часопіса "Ди ройте велт" ("Красный мир"). З сярэдзіны 1930-х гадоў Эпштейн супрацоўнічаў у яўрэйскім друку ў Маскве.

Акрамя ўсяго іншага, яго сур'ёзна непакоіла развіццё антысемітызму на антыгітлераўскім баку фронту. Ён прапаноўваў склікаць міжнародную канферэнцыю з нагоды антысемітызму ў славянскіх краінах.

24 жніўня 1941 г. Эпштейн выступіў на арганізаваным савецкімі ўладамі антыфашысцкім мітынгу прадстаўнікоў яўрэйскага народа.

У 1942-1945 гадах Шахно Эпштэйн  адказны сакратар Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. Ён стаў і адказным рэдактарам друкаванага органа камітэта  газеты "Эйникайт" і вёў яе да самай смерці 27 ліпеня 1945 года.

Эпштейн  аўтар шэрагу кніг на ідыш. Спачатку выступіў як літаратуразнаўца (крытыка-біяграфічны нарыс "Кнут Гамсун" (1912 г.), даследаванне "И. Л. Перец как социальный писатель" (1916 г.), "В стране социальной революции" (т. 1 - 1928, т. 2 - 1929) і іншыя працы). В 1921 г. была выдана пьеса Эпштэйна "Фрилингс-тойт" ("Весенняя смерть"). Займаўся перакладамі на ідыш рускіх і польскіх драматычных твораў.

            
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
  • Знаменитые евреи Ивьевщины // Проект «Административный регион Беларуси — организация соотечественников за рубежом» / [Ивьевский районный исполнительный комитет, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи]. — Ивье. — 2015. — С. 17—19.

  • Шахно Эпштэйн // Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — С. 289—290.
  • Эпштейн Шахно // Электронная еврейская энциклопедия. — Режим доступа: https://eleven.co.il/jewish-literature/in-yiddish/15101/

            
 
         
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Церемония вручения книг «Я гражданин Республики Беларусь» |
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • COVID

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет