Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Шутаў Віктар Станіслававіч
Віктар Станіслававіч Шутаў (13 лютага 1953 г., г.п. Юрацішкі) – намеснік дырэктара прадпрыемства "Тэхналогія ГЕАСКАН" ("Технология ГЕОСКАН") Расійскай Федэрацыі, палкоўнік ваенна-касмічных сіл Расіі, намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута даследавання рызыкі, член назіральнага савета "Лясбанку" ("Лесбанка") – банка развіцця лясной прамысловасці, член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, член праўлення федэральнай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі". Кавалер ордэна Пашаны. Ганаровы грамадзянін горада Іўе (2013 г.).
Скончыў Іўеўскую сярэднюю школу ў 1970 годзе. Па накіраванню райваенкамата стаў слухачом Ваеннай інжынернай акадэміі імя Ф.Э. Дзяржынскага.
З 1986 года служыў у Галоўным штабе Ваенна-касмічных сіл (ВКС). Прымаў удзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні першага запуску з касмадрома "Усходні" ("Восточный" (рус.)) і рэалізоўваў першы гуманітарны касмічны праект "Еўропа-Амерыка-500", арганізоўваў першыя запускі замежных касмічных апаратаў. У званні палкоўніка прызначаны намеснікам начальніка ўпраўлення эксплуатацыі касмічных сродкаў.
У 2001 касмічныя войскі вылучылі ў асобны род войскаў, і Віктара Станіслававіча прызначылі начальнікам Упраўлення дагаворнай працы ў сферы касмічнай дзейнасці. У гэты перыяд ён падрыхтаваў і паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю. Быў адным з арганізатараў стварэння і запуску першага навучальнага касмічнага апарату "Мажаец-1" ("Можаец-1") для ваенна-касмічнай акадэміі імя А.Ф. Мажайскага. У далейшым была запушчана серыя такіх КА.
Службовая біяграфія:
Імя Віктара Станіслававіча Шутава носіць піянерская дружына гімназіі №1 горада Іўе. Віктар Станіслававіч падарыў гімназіі кнігі па касманаўтыцы, а таксама сапраўдны макет ракеты "Р-7", знакамітай "сямёркі" Каралёва.
У Віктара Шутава цёплыя адносіны з малой Радзімай, тут пахаваны яго бацькі, сюды ён прыязджае амаль заўсёды на Дзень горада і Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прымае ўдзел у сустрэчах вядомых землякоў “Сябрына” (з 2003 г.).
У праваслаўным храме горада знаходзіцца Казанская ікона Божай Маці, выява якой выканана ў тэхніцы шаўкаграфіі. Гэты абраз, які пабываў у космасе*, падарыў землякам Віктар Станіслававіч у 2005 годзе.
*Па словах настаяцеля храма Святога мучаніка Гаўрыіла, протаіерэя Вячаслава, 60 абразоў Божай Маці Казанскай у 2004 годзе адправілі ў космас у падзяку Богу і ў гонар 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За дзесяць сутак яны абляцелі зямлю 112 разоў, сімвалізуючы хрэсны ход вакол планеты. Вобраз напісаны з дапамогай камп'ютарнай графікі на тонкім матэрыяле, каб палегчыць вагу. Бо дастаўка на арбіту аднаго кілаграма вагі каштуе прыкладна 25 тысяч долараў. Таму і драўляны аклад вырабілі пасля падарожжа. Вобраз мае сертыфікат, дзе пацвярджаецца, што абраз пабываў ў космасе.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Наши в космосе. Космический полковник с Советской улицы. — Режим доступа: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/3878-nashi-v-kosmose-kosmicheskij-polkovnik-s-sovetskoj-ulitsy.html
Шутаў Віктар Станіслававіч // Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — С. 190.
Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/3878-nashi-v-kosmose-kosmicheskij-polkovnik-s-sovetskoj-ulitsy.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!