Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Скарабагатая Ядвіга Эдуардаўна
![]() |
Скарабагатая Ядвіга Эдуардаўна (10.06.1968 г., в.Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – пераможца і неаднаразовы прызёр Параалімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Узнагарождана медалём "За працоўныя заслугі" і Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе Ядвіга Скарабагатая была сцяганосцам зборнай каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы.
Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і. Бацька і маці працавалі на ферме, у іх было 10 дзяцей. У сувязі з праблемамі са зрокам, бацькі былі вымушаны аддаць Ядвігу ў Правамастоўскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. У школе дзяўчынка стала займацца спортам: спачатку лёгкай атлетыкай, потым лыжным спортам. Там, у школе, сустрэла свайго будучага мужа. У дарослым узросце яны разам пераехалі ў Гродна, дзе працавалі на на заводзе "Фільтр" аб'яднання "БелТІЗ" і працягвалі займацца спортам.
Ядвіга Эдуардаўна паспрабавала атрымаць вышэйшую адукацыю: паступіла ў сельскагаспадарчы інстытут. Неўзабаве зразумела, што гэта не яе, і стала ўжо прафесійна трэніравацца.
Першая замежная камандзіроўка Ядвігі была ў Польшчу. Яна ўвайшла ў зборную каманду Гродзенскай вобласці ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Там і пачаліся яе першыя перамогі.
Яе Паралімпійскі дэбют адбыўся яшчэ ў Атланце ў 1996 годзе, дзе яна заваявала "бронзу" ў кіданні дзіды. А праз два гады, на першых зімовых Гульнях для беларускіх спартсменаў у Нагана (1998 г.), засталася без узнагароды, але тым не менш, у далейшым вырашыла спецыялізавацца менавіта ў лыжных гонках.
Дасягненні:
![]() |
Бронзавы медаль / Легкая атлетыка (кіданне дзіды) / Х летнія Гульні (Атланта, 1996).
Залаты медаль / Лыжныя гонкі (класіка 5 км; канёк 10 км) / VIII зімовыя Гульні (Солт-Лэйк-Сіці, 2002).
Сярэбраны медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5 км) / IX зімовыя Гульні (Турын, 2006).
Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (10 км).
Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5км) / X зімовыя Гульні (Ванкувер, 2010).
Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (класіка 15 км) / XI зімовыя Гульні (Сочы, 2014).
Акрамя лыжных гонак, Ядвіга Скарабагатая выступае яшчэ і ў біятлоне, у адным са сваіх інтэрв'ю спартсменка расказала, як людзі з парушэннямі зроку спаборнічаюць на агнявых рубяжах. "Страляем на гук. На агнявым рубяжы надзяваеш навушнікі і ўважліва слухаеш. Калі гук найбольш тонкі – ціснеш на курок. Адгадаў – значыць, трапіў у мэту. Не – паехаў на штрафныя кругі". Ядвіга выступае па паралімпійскім нарматывам ў класе В2, дзе спаборнічаюць тыя, хто бачыць у радыусе прыкладна 2 метраў (звычайны зрок дазваляе бачыць на адлегласці 60 м).
![]() |
У 2017 годзе пабачыла свет кніга гродзенскай пісьменніцы Ірыны Фамянковай "Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой". У цэнтры дакументальнай аповесці – паэтапнае апісанне жыцця і спартыўнай біяграфіі Я. Скарабагатай. Выданне праілюстравана каляровымі здымкамі з асабістага архіву чэмпіёнкі.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Гузень, Е. Силой духа богатая / Е. Гузень // Гродзенская праўда. — 2014. — 9 красавіка. — С. 6.
Королёв, Н. Погоня за мечтой / Николай Королёв // Гродзенская праўда. — 2003. — 16 кастрычніка. — C. 7.
Скоробогатая, Я. Беги, Ядя, беги / Я. Скоробогатая // Обозреватель. — 2006. — 31 марта. — С. 12.
Скоробогатая, Я. "Считаю только золото" / Я. Скоробогатая // Перспектива (Гродненский район). — 2009. — 15 апреля. — С. 27.
Суходольский, С. Богата на медали / Сергей Суходольский : фото // Гродзенская праўда. — 2014. — 12 сакавіка. — С. 2.