Афиша


  

подробнее...       

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

 

Юферава Ядзвіга  Браніславаўна

Юферава Ядзвіга Браніславаўна (25.11.1949 г., мястэчка Іўе) “Заслужаны работнік культуры”, Акадэмік Акадэміі расійскай прэсы, намеснік галоўнага рэдактара “Российской газеты”, кіраўнік праекта (з 2015 года) інтэрнэт-партала “ГодЛитературы.РФ”, Ганаровы грамадзянін горада Іўе.

Да пятага класа вучылася ў Лукашынскай базавай школе. Затым бацькі пераехалі ў Іўе, дзе Ядзвіга скончыла школу з сярэбраным медалём.

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ (1971 г.) Ядзвіга Браніславаўна  працавала карэспандэнтам, загадчыкам аддзела газеты “Знамя Юности” (Мінск), затым стала слухачом Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1978-1980 гг.), пасля заканчэння якой працавала інструктарам ЦК ЛКСМ Беларусі. З мая 1987 года па снежань 1993  першы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Комсомольская правда”. У 1993-1999 гг. рэдактар ​​аддзела культуры, загадчыца грамадска-палітычнай газеты “Известия”.

З кастрычніка 1999 года Я.Юферава  палітычны аглядальнік газеты “Труд”. З красавіка 2001 па цяперашні час  намеснік галоўнага рэдактара “Российской газеты”, Член Апякунскай рады Фонду абароны правоў суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой (з 2011 г.). Член журы прэміі “Большая книга”, член Савета па рускай мове пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Аўтар ідэі і старшыня аргкамітэта Міжнароднага Пушкінскага конкурсу для педагогаў-русістаў у краінах блізкага і (з 2009) далёкага замежжа. За гэтыя гады ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 6 тысяч педагогаў, штогод 50 з іх становяцца лаўрэатамі. У гэтым конкурсе, дарэчы, актыўна ўдзельнічаюць і беларускія настаўнікі, у тым ліку і з роднай Гродзеншчыны. Цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Маскве.

Пушкінскі конкурс і іншыя праекты Я.Юферавай умацавалі сувязь “Российской газеты” з цікавымі людзьмі і аўтарамі, сталі нагодай для змястоўных публікацый на тэму талерантнасці і цярпімасці ў нашым свеце. У ліку такіх праектаў варта прыгадаць “Москва с белорусским акцентом”, “Мир без виз”, конкурс “Русский мир” і інш.

За сваю работу Ядзвіга Браніславаўна ўдастоена прэмій Урада Масквы і Урада Расіі.

Посол Беларуси в России Владимир Семашко вручил юбилейную медаль «100 лет дипломатической службе Беларуси» уроженке белорусского города Ивье, заместителю главного редактора «Российской газеты» Ядвиге Брониславовне Юферовой.

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/6178-nasha-zemlyachka-yadviga-yuferova-poluchila-yubilejnuyu-medal-ot-posla-belarusi-v-rossii.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!

У снежні 2019 года пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыў Ядзвізе Браніславаўне Юферавай юбілейны медаль "100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі".

Ядзвіга Браніславаўна Юферава жыве і працуе ў Расіі, аднак ніколі не забывалася пра сваю малую радзіму. “Як добра быць грамадзянінам свету, як важна заставацца патрыётам сваёй малой радзімы. Мы можам і павінны зрабіць для яе многае”, – так разважае знакамітая ўраджэнка Іўеўскага раёна. Менавіта яна яшчэ ў 1994 годзе ініцыявала добраўпарадкаванне крыніцы ў раённым цэнтры, якая праз некалькі гадоў была аб’яўлена рэспубліканскім геалагічным помнікам. Разам з сябрамі-аднадумцамі Ядзвіга Браніславаўна арганізавала на малой радзіме сустрэчы землякоў-іўеўчан “Сябрына” (з 2003 г.), прапанавала стварыць у Іўі  краязнаўчы музей. У 2009 годзе такі аб’ект з’явіўся. Сёння яго ведаюць як Музей нацыянальных культур.

У сваіх інтэрв'ю Я.Юферава часта нагадвае роднае Іўе як прыклад талерантнасці, сяброўства, дабрасуседства паміж жыхарамі: “...Так получилось, что я, католичка, родилась в церкви. Когда в 1996 году Алексий II приезжал освящать храм на улице Первомайской, мама рассказала, что много лет назад в здании православной церкви у нас размещался родильный дом. У нас в Ивье католический священник всегда поздравляет православных, а батюшка заходит в костел поприветствовать с праздником католиков. Вот он — диалог конфессий, без политики, от любви, от жизни.

Асабліва цесная сувязь у Ядзвігі Юферавай з Іўеўскай раённай бібліятэкай: “Усім лепшым у жыцці я абавязана сям’і, Іўеўскай школе і Іўеўскай бібліятэцы. Усе добрыя кнігі ў любыя часы я заўсёды магла ўзяць у нашай бібліятэцы. Пасля будзе ўніверсітэт у Мінску і Ленінка, але самыя галоўныя ўрокі павагі да кнігі, шанавання кнігі мы атрымоўвалі ўсё ж такі тут”. Ядзвіга Браніславаўна пастаянна прывозіць у падарунак цікавыя выданні – энцыклапедыі, даведнікі, мастацкую літаратуру, часта з аўтографамі аўтараў, адрасаванымі менавіта іўеўскім чытачам. Многія з іх сталі экспанатамі музейнай экспазіцыі бібліятэчнай справы, якая працуе пры Іўеўскай раённай бібліятэцы. Асабліва шчодры прэзент атрымала раённая бібліятэка ў 2001 годзе – пры садзейнічанні Ядзвігі Юферавай інстытут “Открытое общество” ў Маскве ў межах дабрачыннай акцыі перадаў Іўеўскай бібліятэцы 495 экзэмпляраў кніг.

Аднымі з самых унікальных экспанатаў музейнай экспазіцыі бібліятэчнай справы з'яўляюцца Альбом з Нобелеўскай лекцыяй Святланы Алексіевіч і аўтографам “Читателям Ивьевской библиотеки от автора. Светл. Алексиевич. 8. XII. 015 г. Стокгольм”, асабістая ручка і кнігі пісьменніцы з аўтографамі, падараваныя бібліятэцы Я.Юферавай. Дарэчы, Ядзвіга Юферава была сярод 14 чалавек (блізкіх, сяброў, выдаўцоў, калег), якія ў 2015 годзе суправаджалі Святлану Алексіевіч у Стакгольм і сталі ўдзельнікамі ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі лаўрэатам.

Бібліятэкары вельмі цэняць сяброўства з Ядзвігай Браніславаўнай і ганарацца сваёй знакамітай суайчынніцай, як, дарэчы, і ўсімі слыннымі землякамі.
     

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Гулидова, В. Будем ждать серьезного гостя : с думой о малой Родине / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2017. — 20 верасня. — № 72. — С. 2.

  • Гулидова, В. Лишь беспамятным людям не нужны герои и гении / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2016. — № 2. — С. 6.— Рэжым доступу: http://ivie-lib.by/media/file/binary/2017/10/17/180175315432/img_20170824_0001_jpg.jpg?srv=cms

  • Гулидова, В. Мы говорим  Юферова!.. / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2019. — 27 лістапада. — № 90. — С. 6.

  • Жалкоўскі, А. З Іўем і Масквою заручоная  / А. Жалкоўскі // Принёманские вести. — 2009. —10 октября . — С. 3. — Рэжым доступу: http://ivie-lib.by/media/file/binary/2017/10/17/180175315044/img_20171117_0001_jpg.jpg?srv=cms

  • Жалкоўскі, А. Залатое пяро Ядзвігі / А.Жалкоўскі // Iўеўскi край. — 2010. — 5 мая. — C. 4.

  • Юферава Ядвіга Браніславаўна // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 28.

  • Юферова, Я. Должен ангел пролететь / Ядвига Юферова ; беседовала Жанна Янчевская ; фото // Гродзенская праўда. —  2010. — 28 ліп. — C. 7.


Відэаматэрыялы:
 

 

           
            
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет