Ус Антон Антонавіч
Мастак дарагі для грамадства не толькі тым, што стварае мастацкія каштоўнасці, –
ён і сам па сабе патрэбен грамадству як асоба з высокамаральным інтэлектам
Ус А. А.
Ус Антон Антонавіч (12.07.1894, в. Мішуковічы Ашмянскага павета Віленскай губерніі (цяпер Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – 11.01.1980), беларускі грамадска-культурны дзеяч, вядомы мастацтвазнаўца, літаратуразнаўца, прафесар (1931 г.), член Саюза мастакоў Беларусі (1945 г.), сябра Я. Коласа. Уваходзіў у Расійскую асацыяцыю пралетарскіх мастакоў (РАПМ). Прапагандзіраваў сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва ў перыядычным друку. Персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1918 г.  у Чырвонай арміі, ваяваў на ўсходнім фронце, быў паранены. У 1919 г. уступіў у партыю бальшавікоў. З 1920 загадчык сакрэтна-шыфравальнага аддзела Цюменскага губваенкамата. У 1921-1924 гг. вучыўся на рабфаку Сібірскай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Омск). У 1924 працаваў у Омскім губкаме ВКП(б).

У 1925–1929 гг. вучыўся ў 2-м Маскоўскім універсітэце на філалагічным аддзяленні педагагічнага факультэта, у 1929–1932 гг. – у аспірантуры Інстытута Чырвонай прафесуры ў Маскве. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным руху ў Маскве. У 1930–1932 гг. загадваў кафедрай мастацтвазнаўства Маскоўскага ўніверсітэта, кіраваў секцыяй масавай прадукцыі ў маскоўскім выдавецтве выяўленчага мастацтва. У 1932–1934 гг. – загадчык сектара літаратуры і мастацтва ЦК КП(б)Б. 

З пачатку 1934 загадваў сектарам выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства Акадэміі навук СССР, таксама аддзелам мастацтва 2-ой паловы XIX ст. у Рускім музеі (Ленінград).

У 1935 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў "антысавецкай агітацыі" і выключаны з партыі. Год прабыў у Ленінградскай турме, чатыры гады  у лагерах у КоміАССР.

Вызвалены з лагера ў 1940 г. Працаваў у Пермскай карціннай галерэі. У канцы 1943 г. па хадатайніцтве Якуба Коласа яго адпусцілі ў Беларусь, якую пачалі вызваляць ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Спачатку працаваў у Гомелі выкладчыкам рускай літаратуры на партыйных курсах. У 1944–1948 гг.  загадчык сектара выяўленчага мастацтва Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, у 1945 г. удастоены звання прафесара.

Аўчыннікаў М. "Партрэт Уса"
х.м. 50х40

З 1945 г.  член Саюза мастакоў СССР. У 1948–1956 гг.  на выкладчыцкай рабоце. З 1952 г. А. А. Ус працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна, на кафедры рускай літаратуры. Спрабаваў пісаць апавяданні, пасылаў іх Якубу Коласу, з якім па-сяброўску перапісваўся. Восем лістоў Якуба Коласа да А. А. Уса, напісаныя ў 1941–1956 гг., апублікаваны ў яго зборы твораў.

У 1956 г. Антон Антонавіч Ус быў рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.

Аўтар артыкулаў, нарысаў і рэцэнзій па пытаннях беларускага і рускага выяўленчага мастацтва, у тым ліку пра творчасть Н. Сілівановіча, І. Рэпіна, В. Сурыкава, В. Пярова, І. Левітана, І. Шышкіна, С. Малюціна, якія друкаваліся ў рэспубліканскіх газэтах і часопісах (з 1939 г.). У рукапісе засталося яго даследаванне "Рэпін у Беларусі", успаміны.

А. А. Ус памёр 11 студзеня 1980 г., пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста.

     

Работы А. Уса:

Усс, А. Аб сацыялістычным рэалізме / А. Усс.  Менск [Мінск] : Выдавецтва Беларускай акадэміі навук, 1933.  11 с. 

Усс, А. Ярко отражать жизнь — долг художника : [о Брестском филиале Союза художников БССР] / А. Усс // Заря. 1961. 18 июня.


Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Гарон, А. История одной дружбы в письмах и документах : Якуб Колас и Антон Усс / А. Гарон, В. Скалабан // Неман. 2007. № 11. С. 128155.

  • Пяткевіч, А. М. Ус Антон Антонавіч / А. М. Пяткевіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік.  Гродна : ГрДУ, 2000.  С. 290.

  • Салавей, Л. Ф. Ус Антон Антонавіч / Л. Ф. Салавей, В. А. Урублеўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2002. — С. 360—361.

  • Ус Антон Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 547.

  • Ус Антон Антонавіч // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 23.

  • Чернатов, В. М. Забытые имена. Искусствовед Антон Усс / В. М. Чернатов // Музей XXI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, 9―11 лістапада 2004 года, Мінск / [навуковы рэдактар Н. М. Усава]. — Мінск, 2008. — С. 102―116. 

  • 12 ліпеня 2019 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Уса (1894–1980), беларускага мастацтвазнаўца / [Ул. В. Сухапар] // ЭБД "Спадчына" установы культуры "Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага". Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1801-12-lipenya-2019-g-125-gadou-z-dnya-naradzhennya-antona-antonavicha-usa-1894-1980-belaruskaga-mastatstvaznautsa.

     

 

  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Церемония вручения книг «Я гражданин Республики Беларусь» |
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • COVID

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет