Афиша


  

подробнее...       

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

 

Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч

Карпавічская школа, М.В.Васілючак у 2-м радзе чацвёрты справа, 1956

Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч (23.09.1933, в.Малыя Князікоўцы Іўеўскага раёна) – беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук (1969), дацэнт (1975). Старшыня Савета ветэранаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў сталяром. Скончыў сямігодку ў роднай вёсцы, сярэднюю школу ў в. Бердаўка Лідскага р-на (1953). З 1953 па 1955 гг. служыў у войску. У 1955-1956 гг. настаўнічаў у сямігодцы ў в.Карпавічы Іўеўскага раёна.

Вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Мінскага педінстытута (1962-1967). З 1967 па 1969  –  аспірант кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці "Айчынная гісторыя". З 1967 па 1969 выкладаў на кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, у 1969-1970 гг. – на кафедры гісторыі КПСС Гомельскага ўніверсітэта, у 1970-1978  – на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Быў прарэктарам па завочным навучанні Гродзенскага ўніверсітэта (1978-1993). З 1994 выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта. З 1996 года Міхаіл Вікенцьевіч – старшыня ветэранскай арганізацыі ўніверсітэта. Ён заклапочаны станам здароўя, дабрабытам, праблемамі і цяжкасцямі сваіх падапечных. Па магчымасці дапамагае іх вырашыць. 

Перыяд працы Міхаіла Вікенцьевіча ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце вельмі яркі, прадуктыўны і знакавы. Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты з павагай ставяцца да яго як да мудрага і дасведчанага дзеяча навукі. Акрамя таго М.В.Васілючак – член Савета ветэранаў горада Гродна і абласной ветэранскай арганізацыі, член Прэзідыума Савета ветэранаў Ленінскага раёна. Імя Міхаіла Вікенцьевіча занесена ў Кнігу гонару абласной ветэранскай арганізацыі.

Ён з’яўляецца аўтарам мноства навуковых прац, суаўтарам калектыўных выданняў на гістарычную тэматыку. Чытачы Гродзеншчыны перыядычна знаёмяцца з артыкуламі навукоўца на старонках мясцовай прэсы.

М.В. Васілючак даследаваў гісторыю Заходняй Беларусі перадваенных гадоў, гісторыю гарадоў і вёсак Гродзеншчыны. Выдаў кнігу “У сям’і адзінай” (1977 г., на рус. мове). Сааўтар даследаванняў: “Ліда. Гістарычна-эканамічны нарыс” (1967, 2-е выд., 1980, на рус. мове), “Іўе. Гістарычна-эканамічны нарыс” (1991), “Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі” (1990, на рус. мове),  “Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1944 гг.” (Гродна, 1995, 2-е выд. 1996).

За сваю прадуктыўную працоўную дзейнасць Міхаіл Васілючак быў адзначаны ганаровым званнем “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, медалём “За заслугі перад універсітэтам”, шматлікімі граматамі Міністэрства адукацыі, абласнога і гарадскога выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў, універсітэта. Быў занесены на Дошку гонару адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна.

  

Некаторыя публікацыі М.В. Васілючака:

  • Васілючак, М. В. Аб некаторых негатыўных момантах ў Заходняй Беларусі напярэдадні вайны (верасень 1939-чэрвень 1941 гг.) / М. В. Васілючак // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навуковых артыкулаў / УА "Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы", М-ва адукацыі РБ. Ін-т гісторыі НАН Беларусі; рэдкал.: У.І. Навіцкі, В.А. Белазаровіч, I.П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2006 . — С. 204—209.

  • Васілючак, М. В. Трывожная гродзенская восень 1939 года / М.В. Васілючак // Гродна і гродзенцы : девяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 10-11 красавіка 2008 г.) / Ін-т гісторыі НАН Беларусі, М-ва адукацыі РБ, Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, УА "Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы"; адказны рэд. А.І. Антоненка, А.А. Каваленя, Я.А. Роўба; навук. рэд. I.П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2008 . — С. 301—307.

  • Васілючак, М. В. Мая вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны сведкі / М. В. Васілючак // Совершенствование системы подготовки специалистов на военном факультете : инновационный путь развития : материалы IV Республиканской научно-методической конференции, посвященной 5-летию образования военного факультета / УО "Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы"; ред. кол.: В. М. Кривчиков, В. М. Муха, С. М. Орочко, А. В. Дмитрук. — Гродно : ГрГУ, 2011 . — С. 262—269.

  • Васілючак, М. В. Трывожнае лета 1944 года ў маёй памяці / М. В. Васілючак // Боевое братство славян на защите мира : сборник научных статей / УО "Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы"; ред. кол.: А.С. Дубовик, И.А. Басюк, А.В. Дмитрук, С.А. Пивоварчик, С.М. Лотоцкий. — Гродно : ГрГУ, 2011 . — С. 233—238.

  • Васілючак, М. В. Кадры Гродзенскага раёна напярэдадні вайны (верасень 1939 - чэрвень 194 1гг.)/ М. В. Васілючак // Белорусская политология : многообразие в единстве. Политическое знание в современном социальном и образовательном пространстве : тезисы докладов V международной научно-практической конференции, Гродно, 17-18 мая 2012 г. В 2 ч. Ч. 1 / УО "Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы"; ред. кол.: В.Н. Ватыль, и др. — Гродно : ГрГУ, 2012. — С. 88—91.

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Васілючак Міхаіл // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск, 2002. — С. 356.

  • Васілючак Міхаіл // Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — С. 73.

  • Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 6.

  • Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак (нар. у 1929 г., в.М.Князікоўцы Іўеўскага района) // Веснік ГрДУ імя Я.Купалы. — 2011. — №2. — C. 98—100 
  • Мы жадаем шчасця Вам! // Гродзенскі ўніверсітэт. — 2013. — 27 верасня. — № 7. — С. 2.

  • Ягорычаў, У. Выкладчык-ветэран / Уладзімір Ягорычаў ; фота // Гродзенская праўда. —  2011. — 17 лютага. — C. 6.
        

       
         
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет