Афиша


  

подробнее...       

Картинки по запросу в контакте Картинки по запросу одноклассники

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

    

 

Васюкевіч Іван Іванавіч

Нарадзіўся 5 ліпеня 1955 года ў вёсцы Лугамавічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння 8 класаў Лелюкінскай сярэдняй школы паступіў на вучобу ў прафесійна-тэхнічнае вучылішча будаўнікоў ў г. Мінску. Сваю працоўную дзейнасць пачаў мастаком-афарміцелем у г. Іўe, цесна супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты "Іўeўcкi край". Яму належыць сучаснае афармленне назвы газеты i некаторых рубрык. З'яўляецца адным з аўтараў помніка чатыром канфесіям у цэнтры горада.

Першая персанальная выстава мастака адбылася ў Іўеўскім раённым Доме культуры ў 1989 годзе. Напачатку 90-х гадоў І.І. Васюкевіч моцна захапіўся графікай i шмат працаваў у гэтай тэхніцы. Другая персанальная выстава мастака адбылася ў 1999 г. у мастацкай галерэі  г.Ліды.

Творчасць мастака мае шырокі дыяпазон: жывапіс алеем, лінагравюра, экслібрыс, разьба па дрэве; вялікі вопыт рэстаўрацыі харугваў, ікон, іканастасаў i храмаў: касцёла Святых апосталаў Пятра i Паўла, царквы Святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага (г.Iўe), Свята-Троіцкай царквы (в.Морына Іўеўскага раёна), касцёла Святой Марыі (в.Дуды Іўеўскага раёна). Тэмы сюжэтаў карцін самыя разнастайныя: тэма малой радзімы, Чарнобыльская трагедыя, чэчэнская вайна і іншыя. У графіцы аўтар спрабуе нанава асэнсаваць біблейскія сюжэты, язычніцкія святы, перадаць прыгажосць краявідаў роднай прыроды, нацюрмортаў, абстрактных кампазіцый.

Іван Іванавіч Васюкевіч прымаў удзел у абласных i раённых выставах самадзейных мастакоў, кірмашах ("Аненскі кірмаш" 2004 г., 2005 г., г.Зэльва; "Траецкі кірмаш"  2000 г., г.Мінск).

Трэцяя персанальная выстава жывапісу і графікі мастака адбылася ў верасні 2006 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Рэтраспектыўная выстава "Сувязь часу" ахоплівала творчыя набыткі аўтара за значны перыяд: прадстаўлены жывапісныя палотны, якім уласцівы сюррэалістычная тэматыка, яркасць фарбаў, кантраснасць, нестандартнае бачанне звычайных рэчаў. Значную частку экспазіцыі складала калекцыя графічных твораў, выкананых тушшу і пяром ("Партрэт жонкі", "У майстэрні", "Зерне жыцця").

У 2008-2010 гг. персанальная выстава жывапісу і графікі ў раённым Доме культуры.

У 2009 годзе  у Іўеўскім музеі нацыянальных культур, персанальная выстава "Мой шлях у мастацтва".

У 2015 г. Іван Іванавіч Васюкевіч атрымаў Ганаровую грамату райсавета за ўклад у развіццё горада Іўе і раёна.

Яму належыць афармленне глядзельнай залы Дома культуры, малой і вялікай залы пасяджэнняў райвыканкама, рамонт і афармленне дзіцячага аддзялення бальніцы, фае і харчаблока Бакштаўскага дзіцячага садка/сярэдняй школы, дызайн інтэр'еру актавай залы Іўеўскай сярэдняй школы, рэстаўрацыя касцёла ў Дудах і г. д.
Творчасць мастака мае шырокі дыяпазон: жывапіс алеем, лінагравюра, экслібрыс, разьба па дрэве; вялікі вопыт рэстаўрацыі харугваў, ікон, іканастасаў і храмаў: касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, царквы святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага (г. Іўе), Свята-Троіцкай царквы (аг. Морына Іўеўскага раёна), касцёла святой Марыі (в. Дуды Іўеўскага раёна)

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/kultura/item/1790-zyamlya-bagataya-talentami.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!


У верасні 2015 года у Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Івана Васюкевіча "Жывыя фарбы".

IMG_8283.JPG IMG_7112

26 красавіка 2018 года ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур прайшоў творчы вечар-прэзентацыя мастака, прысвечаны Году малой радзімы.

У 2018 годзе маляўнічае пано мастака (шырынёй у пяць метраў і тры метры ў вышыню) са сцэнай купальскіх гулянняў упрыгожыла фае ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" (ў межах падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі 2018").

У студзені 2019 года выстаўка твораў Івана Васюкевіча прайшла ў міні-галерэі "Імгненне" Навагрудскай раённай бібліятэкі. На выстаўцы было прадстаўлена 37 жывапісных і графічных работ.

У 2020 годзе была арганізавана персанальная выстава графікі "Аналітычныя вобразы Івана Васюкевіча" ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка". Мастак прадставіў свае карціны, для якіх характэрны аналітычная тэматыка, яркасць фарбаў, кантраст, нестандартнае бачанне штодзённых рэчаў. Значную частку экспазіцыі склалі графічныя работы, выкананыя тушшу і пяром.

 

Яго работы знайшлі прызнанне ў мастацкай "СТЭП-галерэі" г.Познань; многія палотны знаходзяцца ў прыватных калекцыях ў Iспаніі, Швецыі, Германіі, Pacii, Беларусі.

   

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:

  • Васюкевіч Іван Іванавіч // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 7.

  • Гулидова, В. Счастливая возможность удивляться и восхищаться малым… / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 24 октября. — № 81. — С. 4.

  • Пісар, В. «Літаральна праз візуальнае» – персанальная выстаўка мастака Івана Васюкевіча праходзіць у Навагрудскай раённай бібліятэцы / В. Пісар. — Режим доступа: http://novgazeta.by/news/obshhestvo/litaralna-praz-vizualnae-persa/

Галерея счастья в подарок от художника Васюкевича

Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/7145-galereya-schastya-v-podarok-ot-khudozhnika-vasyukevicha.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна

   

             
                                    

 

 

  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Карта музеев и достопримечательностей
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Картинки по запросу декрет №7
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа | Созвучие

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет