Добро пожаловать на официальный сайт Ивьевской районной библиотеки.
На страницах нашего сайта Вы можете ознакомиться со структурой библиотеки, ее историей, графиком работы, библиотечными услугами, новостями из жизни библиотек района.
Козел Генадзь Баляслававіч (29 кастрычніка 1963 г., в. Дындылішкі Іўеўскага р-на) – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык кафедры мастацтва Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
У 1983 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава. Аддзяленне выкладання чарчэння і малявання.
З 1989 г. – удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку персанальных.
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
З 2003 г. – член Беларускага саюза мастакоў.
У 2004 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у галерэі андэграўнднага мастацтва "Барэй" правёў дзве персанальныя выставы: "Тапаграфія" – 2005 г. і "Атата" – 2007 г.
У 2006 годзе прыняты ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр оперы і балета ім М.П.Мусоргского (пастановачная частка).
З 2011 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ДІКСТ БДУ.
З 2018 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ФСК БДУ.
Працуе ў ў галіне манументальнага і станкавага жывапісу. У 2018 скончыў Магістратуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці "Мастацтвазнаўства".
Выканаў шэраг аб'ектаў:
роспіс пандуса медыцынскай бібліятэкі, г.Мінск;
інтэр'ер кафэ "Вена", г. Мінск;
інтэр'ер рэстарана "Калабрыя", г. Мінск;
аквапарк "Пітэрлэнд", г. Санкт-Пецярбург;
шэраг прыватных інтэр'ераў, г. Масква, г. Мінск.
Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выстаў выяўленчага мастацтва, у тым ліку персанальных. Арганізатар і ўдзельнік творчых праектаў па сучасным мастацтве.
Персанальныя выставы і праекты:
"Тапаграфія" (г. Санкт-Пецярбург, галерэя "Барэй", 2005 г.);
"Атата" (г. Санкт-Пецярбург, галерэя "Барэй", 2007 г.);
"Штрых-код" (Палац мастацтваў, г. Мінск, 2013 г.);
"Чырвоная тэрыторыя" (г.Мінск, галерэя М. Савіцкага, 2015 г.);
"COLOR BLACK" (галерэя "Талака", 2018 г.).
Творы мастака знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Германіі, Расіі.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Геннадий Козел: Вдохновение – удел дилетантов // City Time. — 2015. — № 1. — С. 72—76.