Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч
(Андрэй Зязюля)
 

Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч (07.12.1878, в. Навасады Ашмянскага раёна  17.01.1921), беларускі паэт, каталіцкі святар. У літаратурнай традыцыі А. Астрамовіч вядомы пад псеўданімам Андрэй Зязюля.

Пачатковую адукацыю набыў у Гальшанах. У 1890-1892 гг. вучыўся ў Ашмянскім павятовым вучылішчы. Пасля працаваў на бацькавай гаспадарцы, самастойна вывучаў французскую мову.

З 1 студзеня 1901 года да 14 верасня 1903 года служыў у 160-м пяхотным Абхазскім палку ў Гомелі і ў Барысаве. Закончыў службу ў званні малодшага афіцэра.

Пасля няўдалых спробаў паступіць у Віленскую духоўную семінарыю (1903-1904) выехаў у Пецярбург, дзе здаў экзамены на званне аптэкара (1906, студзень) і гэтым засведчыў веданне асноў лацінскай мовы, неабходнае для паступлення ў духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу (1911). Там, як і іншыя будучыя беларускія адраджэнцы, быў пад духоўнай апекай прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы.

Пасвечаны ў святары ў 1910 годзе. Пастырскую дзейнасць пачаў вікарыем Ракаўскага касцёла.

Служыў ксяндзом у мястэчках: Трабы (цяпер Іўеўскі раён, тут пачаў весці богаслужэнні па-беларуску), Ракаў, Новы Свержань, Анопаль, Смілавічы, Сянно.

Праследаваўся касцельнымі ўладамі за прыхільнасць да роднага слова, два гады быў без парафіі. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Беларусі.

Аляксандр Астрамовіч удзельнічаў у першым з’ездзе беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 1917), быў членам Саюза ксяндзоў-беларусаў, ад якога пачалося стварэнне грамадскай арганізацыі Беларуская Хрысціянская Злучнасць (БХЗ), пазней рэарганізаванай у партыю Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД).

Літаратурная творчасць і асветніцкая дзейнасць ксяндза А. Астрамовіча звязана з вытокамі беларускага каталіцкага адраджэння першай паловы ХХ ст. Большасць ранніх вершаў 1909-1912 гг. паэт друкаваў у адраджэнскай “Нашай Ніве”. Якраз тады Андрэй Зязюля пазнаёміўся і пасябраваў з Янкам Купалам, які вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Пецярбургу (1909-1913), а летнія канікулы праводзіў на сваім любімым хутары Акопы.

Пасля заснавання першай беларускай каталіцкай газеты “Беларус” (“Bielarus”, 1913-1915) А. Астрамовіч шмат друкаваўся ў гэтым адраджэнска-асветніцкім штотыднёвіку.

У 1913 годзе выдаў зборнік пэзіі “З роднага  загону”. Усе творы А. Астрамовіча паводле зместу і стылю  хрысціянскія і асветніцкія: гэта гутаркі добрага настаўніка з духоўнымі дзецьмі  маленькімі, маладымі і сталымі. Сутнасць яго багаслоўя і філасофіі можна вызначыць адным сказам  любоў да Бога і да ўсялякага Божага тварэння  ад чалавека да жывёлаў, птушак, рыбаў, раслінаў, кожнай былінкі і кветкі. Найперш да Беларусі, роднага народа, беларускай мовы, культуры, народнага побыту.

Асобным выданнем пры жыцці паэта была апублікавана яго асветніцкая паэма “Слова праўды аб мове і долі беларусаў” (Прага, 1917 г.).  

Збіраў народныя песні, якія разам з запісамі А. Грыневіча склалі зборнік “Беларускія песні з нотамі. Т. 2. (Пб., 1912)”.

З 9 верасня 1917 года  пробашч касцёла ў Абольцах Аршанскага дэканата. Два гады служыў ксяндзом у мястэчку Сянно Аршанскага дэканата. Там памёр 17 студзеня 1921 года, пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.

       

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:

  • Зязюля Андрэй // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 11.

  • Врублеўскі, В. А. Трабскія муры памятаюць паэта Андрэя Зязюлю / В. А. Врублеўскі // Іве-Юрацішкі. — Мінск : А. М. Вараксін, 2010. — С. 99—101.

  • Конан, У. Андрэй Зязюля: хрысціянская філасофія і асветніцкая дзейнасць. — Рэжым доступу : http://media.catholic.by/nv/n18/art3.htm

  • Лойка, А. Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд. Т. 2 / А. Лойка. — Мінск, 1989. — С. 409—413.

  • Пяткевіч, А. Зязюля Андрэй : гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна // Памяць. — 2003. — C. 140. 

  • Шаставец, У. Крыж i цернi жыцця : Андрэй Зязюля : пра жыццё i творчасць А. С. Астрамовiча, паэта, хрысцiянскага святара // Полымя. —  1999. — № 4. — C. 285—296.

  • 125 год з дня нараджэння А.Зязюлі (1878-1921), паэта : бiблiяграфiчны спiс // Новыя кнiгi. —  2003. — № 8. — С. 26—28.

Электронныя рэсурсы:

  • Ziazula, A. Z rodnaha zahonu : zbornik wieršaŭ / A. Ziazula. — Wilnia : Wydańnie Ksiandza Jana Siemaškiewiča, 1931. — 175 с.

Зязюля, А. З роднага  загону [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://knihi.com/Andrej_Ziaziula/Z_rodnaha_zahonu.html#1

  • Ziaziula, A. Alencyna_viasielle / A. Ziazula. — Wilnia : Krynicy, 1923. — 27 s. 

Зязюля, А. Аленчына вяселле [тэкст на беларускай мове ў лацінскай графіцы : электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://knihi.com/Andrej_Ziaziula/Alencyna_viasielle.html#1

                                 

 

                         
                           
  • Карта брендовых культурных мероприятий области
  • Виртуальные экскурсии в музеях
  • Церемония вручения книг «Я гражданин Республики Беларусь» |
  • Картинки по запросу социальные гарантии семьям
  • COVID

Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет