Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Баўм Уладзімір Аляксандравіч

Уладзімір Аляксандравіч Баўм (6 жніўня 1922, в.Карыцішкі, Беластоцкае ваяводства (Польшча)  14 сакавіка 2018)  Герой Сацыялістычнай Працы (1966), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1954  старшыня калгаса імя XXII з’езда КПСС (да 1961 года  калгас “Стаханавец”, на 2012 год  СПК імя Баўма) Іўеўскага раёна.

Скончыў школу механікаў у Беластоку, паступіў на рабфак, але пачалася вайна.

У ліку многіх аднагодкаў быў вывезены ў канцлагер ва Усходнюю Прусію, працаваў у маёнтку памешчыка. Удалося збегчы, дабрацца да лініі фронту, стаў служыць у стралковым палку. У маі 1945 года, адразу ж пасля капітуляцыі фашысцкай Германіі, яго ўзвод быў адпраўлены на Далёкі Усход, у Маньчжурыю, і там, за праяўленыя ў баі мужнасць і гераізм, ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

З 1950 па 1954 год  рабочы, механік, старшыня завадскога камітэта Гродзенскага камбіната будматэрыялаў. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

З 1954  старшыня калгаса імя XXII з’езда КПСС (да 1961 года  калгас “Стаханавец”, на 2012 год  СПК імя Баўма) Іўеўскага раёна. З 1990 года  на пенсіі.

За прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгасу імя XXII партз’езда (в.Геранёны) Уладзімір Аляксандравіч Баум быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР.

На гэтую забудову, на дзіўную вёску ехалі глядзець дэлегацыі з усяго Савецкага Саюза, з Індыі, з Эфіопіі, з краін сацыялістычнага лагера і г.д. І не толькі глядзець, але і пераймаць вопыт гаспадарання. За дасягнутыя паказчыкі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1966 годзе Баўму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Ва ўсім Савецкім Саюзе ведалі, што ёсць у Беларусі такі калгас і такая вёска, дзе атракцыён “Кола агляду” на чатыры метры вышэй, чым у абласным цэнтры, дзе ёсць свой авіяцыйны клуб, парашутная вышка, 36 дэльтапланаў, 2 верталёты, адзін “АН-2 “, клуб на 400 месцаў, куды не змяшчалася ўся моладзь гаспадаркі, сваё каляровае тэлебачанне, музычная школа, сярэдняя школа, якая працуе з эстэтычным ухілам, сталовая, гасцініца, крамы і бытавыя паслугі, дзе ёсць свае мастакі, свае паэты і кампазітары, свае харэографы і музыкі. Таму сюды прыязджалі жыць і працаваць з іншых рэспублік, з гарадоў. І заставаліся назаўсёды.

   

                У.Баўм з жонкай Ірынай. 1966                                 У.Баўм падчас падрыхтоўкі тэхнікі                            З  калгаснай модаддзю

                                                                                                                     да ўборкі ўраджаю. 1982

У.А.Баўм з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

На ХХV з’ездзе Кампартыі Беларусі быў абраны членам рэвізійнай камісіі КПБ, дэлегат чацвёртага Усесаюзнага з’езда калгаснікаў. За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ардэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”.

Памёр 14 сакавіка 2018 года. У 2022 годзе, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння У.А. Баўма, была адкрыта мемарыяльная дошка на адміністрацыйным будынку КСУП “Баума”, перайменаванага у 1995 годзе ў гонар яго знакамітага кіраўніка.

    

Бібліяграфія:

  • Баум Владимир Александрович: 1922—2018 / сост.: Ю. И. Косицкий, Л. В. Мальцева, М. А. Комарова; ред. кол. В. В. Кравцов [и др]; фото // Гродненщина в лицах: биографический справочник. —  Минск: Белтаможсервис, 2018. — С. 18 .
  • Бутурля, И. Человек-легенда, человек-эпоха непревзойденный Баум / Ирина Бутурля ; фото // Іўеўскі край. —  2022. — 10 жніўня. — С. 4.
  • Гулидова, В. Такая большая, такая славная жизнь… / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 8 мая. — № 34. — С. 4. 

  • Жалкоўскі, А. Няўрымслівы Баўм / А.Жалкоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — 1999. — C. 343—345.

  • Колхоз имени XXII партсъезда Ивьевского района Гродненской области / Бел. науч.-исслед. ин-т экономики и орг. сел. хоз-ва. — Мн. : Ураджай, 1987. — 16 с.
  • Мурина, С. “Работа в Гераненах была главным делом моей жизни, и достигнутым я горжусь” / С. Мурина // Гродзенская праўда. — 2015. — № 8. — 18 лютага. — C. 13.

  • Подберезная, П. Владимиру Александровичу Бауму  95! : юбилеи славных земляков / П. Подберезная // Іўеўскі край. — 2017. — 9 жніўня. — № 60. — С. 1.
  • Смалянічэнка, А. Славутыя землякі: Уладзімір Аляксандравіч Баўм / А. Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2018. — 8 жніўня. — № 58. — С. 4.  

  • Смоляниченко, Е. Это было, было… / Елена Смоляниченко // Іўеўскі край. — 2023. — 18 студзеня. — № 4. — С. 8.

       Об истории парка аттракционов в аг. Геранены.

Дадатковыя матэрыялы:

Баўм Уладзімір Аляксандравіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна