Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Гецэвіч Андрэй Казіміравіч

Гецэвіч Андрэй Казіміравіч (27 сакавіка 1981 г., в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) ‒ беларускі навуковец, гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГрДУ імя Я.Купалы.

У 1987‒1998 гг. вучыўся ў Ліпнішкаўскай СШ.

У 2003 годзе скончыў гістарычны факультэт ГрДУ імя Я.Купалы па спецыяльнасці “Гісторыя”. Паралельна атрымаў кваіфікацыю эканаміста ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі ГрДУ. У 2006 г. скончыў аспірантуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Дзейнасць польскіх палітычных партый і арганізацый у Заходняй Беларусі (1918-1926 гг.)”. Дысертацыя выканана пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Івана Іванавіча Коўкеля. У 2012 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці “Гісторыя”.

У 2003 годзе працаваў у сярэдняй школе № 10 г. Гродна.

З 2005 года пачаў працаваць у аддзеле выхаваўчай працы з моладдзю і ідэалагічнай працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 2007 года стаў працаваць на кафедры гісторыі Беларусі (пазней — кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін). У 2008 годзе заняў пасаду начальніка аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і маладзёжных праектаў Упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю. Таксама працаваў пэўны час намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце тэхналагічнага каледжа ўніверсітэта. З 2021 года займае пасаду загадчыка кафедры турызма і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацый і турызму.

Андрэй Казіміравіч з’яўляецца аўтарам і сааўтарам мноства навуковых прац (больш за 30). Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: палітычная гісторыя Беларусі і Польшчы XIX-XXI стст., гісторыя палітычных партый і арганізацый Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі (1921‒1939 гг.), гістарычнае краязнаўства, генеалогія. Значнае месца сярод публікацый А. К. Гецэвіча займаюць работы, прысвечаныя гісторыі малой радзімы, аграгарадка Ліпнішкі.

Акрамя артыкулаў у навуковых часопісах, Гецэвіч А.К. актыўна публікуе матэрыялы ў навукова-практычных выданнях.

Гецэвіч А.К. ушанаваны граматамі ўніверсітэта (2011, 2015), аддзела адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2016). Член Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі фонд міру”, народны засядацель Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Казіміравіч Гецэвіч прымаў актыўны ўдзел у рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “Іўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлігій і культур” (г. Іўе, 15 чэрвеня 2012 года), арганізаванай па ініцыятыве супрацоўнікаў Іўеўскай раённай бібліятэкі ў межах фестывалю нацыянальных культур “Пад адзіным небам”. Удзельнікамі канферэнцыі былі прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, кіраўнікі райвыканкама, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, святары ўсіх канфесій, краязнаўцы, гісторыкі, землякі з Ізраіля і ўсе тыя, каго цікавіць гісторыя Іўеўскага краю.

У 2021 годзе была выдадзена манаграфія А.К. Гецэвіча “История местечка Липнишки. Часть 1. (1392-1921)”. Кніга прысвечана гісторыі малой радзімы аўтара ‒ аграгарадка Ліпнішкі з канца XIV да пачатку ХХ стагоддзя і адрасавана ўсім, хто цікавіцца краязнаўствам, генеалогіяй. Некалькі экзэмпляраў манаграфіі навукоўца падараваў бібліятэцы-філіялу аг.Ліпнішкі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.

Спісак асноўных навуковых прац А.Гецэвіча

Гецэвіч Андрэй Казіміравіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна