Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Кеўра Міхаіл Канстанцінавіч

Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра (7 лістапада 1943 г., в.Галімшчына Іўеўскага р-на) – доктар медыцынскіх навук, прафесар, роданачальнік клінічнай фармакалогіі ў Рэспубліцы Беларусь,  лаўрэат прэміі ЛКСМБ. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР, ЦК ЛКСМБ, ЦК ВЛКСМ, Ганаровым Знакам Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР. Ганаровы донар СССР. Узнагароджаны медалём СНД “За заслугі ў навуковай дзейнасці” (2012 г.).

У 1960 г. паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).

Дапытлівасць, імкненне даведацца новае прывялі студэнта 2-га курса ў навуковы студэнцкі гурток пры кафедры фармакалогіі, якую ўзначальваў вядомы вучоны прафесар К. С. Шадурскі. Заняткі навуковай працай у гуртку на працягу 5 гадоў вызначылі далейшы шлях у навуку М. К. Кеўры. Ён праводзіў эксперыментальныя навуковыя даследаванні і неаднаразова выступаў з дакладамі на рэспубліканскіх і ўсесаюзных навуковых студэнцкіх канферэнцыях, узнагароджаны дыпломамі пераможцаў конкурсаў. Быў старастам навуковага гуртка, намеснікам старшыні студэнцкага навуковага таварыства медыцынскага інстытута. За час навучання ў інстытуце ім апублікавана 13 навуковых прац.

Пасля заканчэння вучобы ў 1966 г. ён быў прызначаны на пасаду галоўнага ўрача Дабрынеўскай участковай бальніцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

З снежня 1967 г. пачаў працаваць ў МДМІ (з 2001 г. — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — БДМУ), дзе прайшоў шлях ад асістэнта кафедры фармакалогіі да загадчыка кафедры клінічнай фармакалогіі. З 2009 г. М. К. Кеўра — прафесар кафедры клінічнай фармакалогіі БДМУ.

Яшчэ ў студэнцкія гады М. К. Кеўра марыў звязаць свой лёс з клінічнай фармакалогіяй. Для дасягнення гэтай мэты ён, пасля вяртання ў альма-матэр, разам з выкладаннем фармакалогіі студэнтам, стаў паралельна працаваць урачом-тэрапеўтам у 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Яго намаганні ўвянчаліся поспехам, і ў 1973 г. Міхаілу Канстанцінавічу было даручана чытаць факультатыўны цыкл лекцый па клінічнай фармакалогіі для клінічных ардынатараў МДМІ. У 1976 г., ідучы насустрач настойлівым просьбам студэнтаў і выкладчыкаў, рэктарат інстытута арганізаваў для студэнтаў 6-га курса лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў аналагічныя электыўныя курсы па клінічнай фармакалогіі.

Выкладанне клінічнай фармакалогіі для студэнтаў па тыпавым вучэбным плане пачалося ў 1983 г. З гэтай мэтай пры кафедры фармакалогіі МДМІ быў арганізаваны курс клінічнай фармакалогіі. Загадчыкам курса быў прызначаны М. К. Кеўра, на якога былі ўскладзены абавязкі па чытанні лекцый, стварэнню вучэбна-метадычнай дакументацыі і каардынацыі ўсёй работы. У час работы на пасадзе загадчыка асобнага курса клінічнай фармакалогіі раскрыўся выдатны арганізатарскі, педагагічны, навукова-даследчы і ўрачэбны талент Міхаіла Канстанцінавіча.

Дзякуючы намаганням М. К. Кеўры на курсе клінічнай фармакалогіі ў дапамогу студэнтам быў створаны унікальны музей лекавых прэпаратаў, аналагаў якому ў Савецкім Саюзе не было. 

Міхаіл Канстанцінавіч прымаў актыўны ўдзел у стварэнні пералікаў асноўных лекавых сродкаў, стандартаў (пратаколаў) дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў у дарослых і дзяцей, фармулярнай сістэмы, у распрацоўцы першых законаў Рэспублікі Беларусь “Аб лекавых сродках” і “Аб ахове здароўя”, загадаў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні правілаў правядзення клінічных выпрабаванняў лекавых сродкаў” і “Аб акрэдытацыі лячэбна-прафілактычных устаноў па правядзенні клінічных выпрабаванняў і атэстацыі спецыялістаў, якія займаюцца клінічнымі выпрабаваннямі” і інш., Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб канцэпцыі развіцця аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”.

Міхаіл Кеўра першым у Савецкім Саюзе атрымаў званне дацэнта па клінічнай фармакалогіі.
Першым у Беларусі пачаў чытаць курс па гэтай дысцыпліне (у МДМІ) і стаў першым загадчыкам створанай ім кафедры, якую ўзначальваў на працягу 25 гадоў.

У 1973 годзе ў Каўнаскім медыцынскім інстытуце ён абараніў кандыдацкую дысертацыю “Фармакологическая характеристика соединения 48/80”, матэрыялы якой былі перададзены краінам Савета эканамічнай узаемадапамогі.

У 1989 г. М. К. Кеўра упершыню ў нашай краіне арганізаваў Мінскі гарадскі кансультатыўны цэнтр лекавай паталогіі, які працуе на базе 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Е. Саўчанкі.

Упершыню ў свеце Міхаіл Кеўра вызначыў ўдзел індуцыбельнага альфа-фактару некрозу пухлін у генэзе лекавай гастрапатыі, выкліканай нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі, і даказаў магчымасць выкарыстання пентаксіфіліна для прафілактыкі гастраінтэстынальных ускладненняў.

Удзельнічаў у стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь службы клінічнай фармакалогіі. На працягу 19 гадоў з’яўляўся галоўным пазаштатным клінічным фармаколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

М. К. Кеўра апублікаваў каля 400 навуковых прац, у тым ліку больш за 50 – у замежных выданнях, з’яўляецца аўтарам 8 манаграфій і 2 даведнікаў, 19 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Ён атрымаў 2 патэнты на лекавыя сродкі, 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы і 10 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Навуковае званне прафесара па спецыяльнасці “Клінічная медыцына” было прысвоена яму ў 2006 годзе.

Міхаіл Канстанцінавіч падрыхтаваў 4 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Ён часта выступаў на міжнародных і нацыянальных кангрэсах, з’ездах і канферэнцыях. Усё новае і перадавое ён імкнуўся ўкараніць у педагагічны працэс на кафедры і ў клінічную практыку.

Навучаўся Правілам правядзення клінічных выпрабаванняў у Францыі (1992 г.), Германіі (1995 г.), ЗША (1997 г.), Расіі (1995, 1998, 2000 гг.).

З’яўляецца членам праўлення Асацыяцыі клінічных фармаколагаў СНД, членам рэдкалегіі навуковых часопісаў: “Ахова здароўя”, “Лекавыя сродкі”, “Рэцэпт”, “Медыцына”, “Медыцынскія навіны”, “Навіны фармацыі”, “Лячэбная справа”.

У 2019 годзе ў рамках праекта ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” “Нашы людзі”, прысвечанага Году малой радзімы, супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі была арганізавана сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў з вядомым земляком М.К. Кеўрой. Міхаіл Канстанцінавіч расказаў прысутным пра свой шлях ў галіне медыцыны, пра прафесію ўрача-фармаколага.

    Публікацыі М.К. Кеўры:

  1. Кевра М.К. Растения против радиации. – Мн.: Выш. шк., 1993. – 350 с.

  2. Кевра М.К., Дубовик Б.В. Токсикологическая характеристика генно-инженерного фактора некроза опухолей // Здравоохранение Беларуси. -1994. -35. – С. 20-25.

  3. Кевра М.К Фактор некроза опухолей: изучение роли в организме // Медицинские новости. – 1995. – №8. – С. 3-22.

  4. Кевра М.К., Дубовик Б.В. Изучение токсикологических и фармакологических свойств фактора некроза опухолей в эксперименте // Здравоохранение. – 1996. – №3. – С.15-18.

  5. Kevra M.K., Dubovic B.V., Keura Zh.S. Adverse effects of non-steroidal antiinfammatory drugs in the gastro-intestinal system and their correction by pentoxifylline // Slovacofarma Revue. – 1998. – Vol.3, №4. – P. 154-159.

  6. Кевра М.К., Илюкевич Г.И. Применение тиенама в лечении гнойно-септических заболеваний // Медицинские новости. – 1999, №3. – C.13-19.

  7. Kevra M.K., Dubovic B.V., Leonovich S.I. TNF production inhibitors in the treatment of septic patients // VII World Conference IUPHAR. & 4th Congress TACPT, Joint Meeting, Florence, 15-20 July, 2000: Abstr./Florence, 2000. – P. 281-282.

  8. Кевра М.К.  Исчерпаны ли потенциальные возможности клинического применения пентоксифиллина? // Белорусский медицинский журнал. – 2002. – №1, – С. 113-117.

  9.  Кевра М.К. Фармакоэкономическая оценка эффективности лечения ревматоидного артрита индометацином и комбинацией его с пентоксифиллином // Вопросы организации и информации здравоохранения. – 2002. – №2. – С. 29-32.

  10. Кевра М.К. Использование метода минимизации затрат при фармакоэкономическом анализе эффективности лекарственной профилактики НПВС-гастропатии // Рецепт. – 2002. – №2 (22) – С. 35-39.

  11. Кевра М.К., Сорока Н.Ф., Дубовик Б.В., Чупик В.Н., Кевра Ж.С. Эффективность и безопасность применения комбинации индометацина и пентоксифиллина при ревматоидном артрите // Рецепт. – 2002. – №3 (23). – С. 80-83.

  12. Кевра М.К. Сепсис: новый взгляд на старую проблему // Белорусский медицинский журнал. – 2003. – №4 – С. 25-32.

  13. Кевра М. К. Экспериментально-клиническое изучение эффективности сочетанной терапии сепсиса // Белорусский медицинский журнал. – 2003.  – №4. – С. 60-64.

  14. Кевра М.К. Экономическая оценка антицитокиновой терапии сепсиса // Вопросы организации и информатизации здравоохранения. – 2004. – №1. – С. 49-53.

  15. Кевра М., Дубовик Б.В, Сорока Н.Ф. Применение пентоксифиллина в комплексном лечении ревматоидного артрита // Современные методы диагностики, лечения и профилактики заболеваний : Сборник инструктивно-методических документов (официальное издание). – 4-й выпуск, в 7 томах. – Минск: ГУ РНМБ, 2004. – Т. 2. – С. 188-211.

  16. Кевра М., Дубовик Б.В, Леонович С.И. Антицитокины в лечении сепсиса // Современные методы диагностики, лечения и профилактики заболеваний : Сборник инструктивно-методических документов (официальное издание). – 4-й выпуск, в 7 томах. – Минск: ГУ РНМБ, 2004. –Т. 3. – С. 262-277.

  17. Сиденко В.М., Кевра М.К. Роль альфа-фактора некроза опухолей в патогенезе ульцерогенного действия нестероидных противовоспалительных средств // Дальневосточный медицинский вестник. – 2011. – № 4. – С. 660-66.

  18. Кевра М.К. Диклопентил – очень удачная комбинация // Новости отечественной фармации. -2013. – №3. – С. 13 – 15.

  19. Сиденко В.М., Кевра М.К.  Путь лекарства от лаборатории исследователя к клинической практике // Здравоохранение.  – 2013. –  №5 – С. 57-63.

  20. Казючиц О.А., Ильянок Г.А., Кравченко Е.В., Нехай А.С., Насенникова Е.Е., Сытина Н.В., Кевра М.К., Гавриленко Л.Н., Буко В.У. Новое отечественное генерическое лекарственное средство на основе урсодеоксихолевой кислоты – Урсаклин: фармацевтическая разработка и результаты испытаний // Рецепт, 2013. – №5 (91). – С. 44-53.

  21. Кевра М.К., Сиденко В.М. Противовирусные средства // Здравоохранение. – 2015. – №8. – С. 46-51.

  22. Клиническая фармакология: учеб. пособие / М.К.Кевра [ и др.]; под ред. проф. М.К.Кевры. – Минск: Вышэйшая школа, 2015. – 574 с.

   

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:

  • Гулидова, В. Наши люди : Год малой родины / В. Гулидова // Іўеўскі край. – 2019. — 2 сакавіка. — № 17. — С. 11.

  • Здоровье надо беречь! : медики предупреждают о негативных последствиях самолечения : [беседа с профессором кафедры клинической фармакологии БГМУ М. Кеврой, председателем Белорусской ассоциации врачей Д. Шевцовым и доцентом кафедры анестезиологии и реанимации БелМАПО, руководителем портала “Здоровые люди” О. Светлицкой / записала Мария Кучерова] // СБ. Беларусь сегодня. — 2020. — 21 апреля (№ 77). — С. 6.
  • Михаил Кевра: Может ли человек прожить без лекарств: [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=OIZqyL-HD0o

  • Михаил Константинович Кевра (к 60-летию со дня рождения)

  • Михаил Константинович Кевра — основоположник клинической фармакологии в Беларуси (к 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение. – 2019. – №1. – С. 71–73.

     

Кеўра Міхаіл Канстанцінавіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна