Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Кліменка Іван Дзямідавіч

Кліменка Іван Дзямідавіч – беларускі мастак, член грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў”, дацэнт кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Нарадзіўся 3 снежня 1951 года ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна, Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых. У 1967 годзе скончыў Юрацішкаўскую сярэднюю школу.

Атрымаў прафесійную адукацыю ў 1971 годзе – скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”.

У 1977-78 гг. зрабіў роспіс у бібліятэцы інстытута народнай гаспадаркі ў Мінску, а затым – роспіс у Палацы культуры будаўнікоў Мінска. У 1985 – 89 гг. стварыў мазаіку ў Віцебску, роспіс у ДК г. Шчучына. Яго мастацкія творы знаходзяцца ў Беларускім Дзяржаўным Мастацкім музеі, Міністэрстве культуры РБ, дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў РБ, а таксама ў многіх асоб ЗША, Польшчы, Аўстыі, Даніі, Ізраіля і многіх іншых краінах. Найбольш знакамітыя карціны: “Бераг” (1989), “Вечар на Балтыцы” (1990), “З дзён маіх” (1990), “Начоў маіх”, “Кампазіцыя”, “Матыў дня”, “Без імя”, “Без назвы” (1990). Усе яны выданы ў Германіі.

Працаваў у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў працуе з 1997 года. Выкладае Акадэмічны жывапіс на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 2007 года – дацэнт кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры. Аўтар трох вучэбна-метадычных дапаможнікаў: “Натюрморт”, “О выразительном в живописи”. Як мастак працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісу.

З 1975 года ‒ ўдзельнік шматлікіх рэспубліканскіх, замежных і міжнародных творчых праектаў, шэрагу персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Заходняй Еўропе і ЗША. У 1980 г. – удзельнік замежнай выставы “Савецкае манументальнае мастацтва” ў Даніі, Швецыі, Чэхаславакіі. Амерыканскі часопіс “Агляд мастацтваў” (чэрвень 1998 года) змясціў матэрыял, у якім наш зямляк І. Кліменка параўнаны з Маркам Шагалам і Кадзінскім.

З 1985 года ‒ член Беларускага саюза мастакоў, з 1999 г. ‒ член міжнароднай гільдыі жывапісцаў, у 1988‒1992 гг. ‒ член экспертнай камісіі па выяўленчаму мастацтву БСМ, у 1989‒1992 гг. ‒ член мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву БСМ, у 2012 і 2014 гг. ‒ старшыня журы 3-га і 4-га міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Дружат дети на планете”.

Узнагароды: грамата сакратарыята праўлення саюза мастакоў СССР (1980), медаль БСМ “За достижения в выразительном искусстве” (2006).

    

Дадатковыя матэрыялы:

Крэпак, Б.  Асацыяцыі і кантрасты “Берага” // Культура. — № 52 (1230). — 26 снежня. — 2015. — С. 1.

Іван Кліменка пра сваю карціну “Бераг”.
         

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Врублеўскі, В. Палёт у сне па-над Юрацішкамі малюе чуйная рука Кліменкі-мастака… : пра мастака Івана Кліменку / Валянцін Врублеўскі // Iве  Юрацiшкi. — Мінск : А. М. Вараксін. — 2010. — C. 278—282. 

  • Кліменка Іван Дзямідавіч // Пяткевіч, А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік / А. М. Пяткевіч. — Гродна : ГрДУ, 2000. — С. 143—144.

  • Кліменка Іван Дзямідавіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1998. – С. 264.
  • Главное в искусстве  подсознание…: (о творчестве И.Д. Клименко) // Беларусь. — 2000. — № 3. — С. 30—31.

Кліменка Іван Дзямідавіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна