Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Козел Генадзь Баляслававіч

Козел Генадзь Баляслававіч (29 кастрычніка 1963 г., в. Дындылішкі Іўеўскага р-на) – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык кафедры мастацтва Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

У 1983 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава. Аддзяленне выкладання чарчэння і малявання.
З 1989 г. – удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку персанальных.
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

З 2003 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

У 2004 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у галерэі андэграўнднага мастацтва “Барэй” правёў дзве персанальныя выставы: “Тапаграфія” – 2005 г. і “Атата” – 2007 г.

У 2006 годзе прыняты ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр оперы і балета ім М.П.Мусоргского (пастановачная частка).

З 2011 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ДІКСТ БДУ.

З 2018 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ФСК БДУ.

Працуе ў ў галіне манументальнага і станкавага жывапісу. У 2018 скончыў Магістратуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”.

Выканаў шэраг аб’ектаў:

роспіс пандуса медыцынскай бібліятэкі, г.Мінск;
інтэр’ер кафэ “Вена”, г. Мінск;
інтэр’ер рэстарана “Калабрыя”, г. Мінск;
аквапарк “Пітэрлэнд”, г. Санкт-Пецярбург;
шэраг прыватных інтэр’ераў, г. Масква, г. Мінск.

Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выстаў выяўленчага мастацтва, у тым ліку персанальных. Арганізатар і ўдзельнік творчых праектаў па сучасным мастацтве.

Персанальныя выставы і праекты:

“Тапаграфія” (г. Санкт-Пецярбург, галерэя “Барэй”, 2005 г.);
“Атата” (г. Санкт-Пецярбург, галерэя “Барэй”, 2007 г.);
“Штрых-код” (Палац мастацтваў, г. Мінск, 2013 г.);
“Чырвоная тэрыторыя” (г.Мінск, галерэя М. Савіцкага, 2015 г.);
“COLOR BLACK” (галерэя “Талака”, 2018 г.).

Творы мастака знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Германіі, Расіі.

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Бажэнава, В. Стыль гушчыні : Генадзь Козел аб прасторы вакол твора і жыцця / В. Бажэнава // Мастацтва. – 2016. — № 11. — С. 40-43.
  • Геннадий Козел: Вдохновение – удел дилетантов // City Time.  — 2015. —  № 1. — С. 72—76.

Козел Генадзь Баляслававіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна